Як вы ўяўляеце сабе ідэальную сям'ю і ці існуе яна наогул?

Источник материала:  
Як вы ўяўляеце сабе ідэальную сям'ю і ці існуе яна наогул?Максім Валадзько, футбаліст клуба БАТЭ (зараз гуляе ў футбольным клубе "СКВІЧ" (Мінск):

— Ідэальнай сям'і на самой справе, відаць, не бывае. Але найбольш набліжанай да ідэалу я лічу сям'ю, дзе адносіны заснаваны на ўзаемаразуменні і каханні, дзе кожнаму чалавеку хапае ўвагі і клопату. У грамадстве гэтых пачуццяў сапраўды не хапае, таму дзе іх шукаць, як не ў сям'і? Вядома, нават тут канфлікты непазбежныя, але яны будуць не надта глабальнымі і ў мінімальнай колькасці.

Як вы ўяўляеце сабе ідэальную сям'ю і ці існуе яна наогул? Вольга Каваленка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі "Сухопальскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-СШ" Пружанскага раёна:

— Спецыфіка маёй працы прымушае наведваць самыя розныя сем'і. Трапляюцца сярод іх і тыя, што называюць няўдалымі. Часам завітаеш да людзей, сям'я якіх усім суседзям здаецца сацыяльна небяспечнай, а самі "парушальнікі спакою" шчыра здзіўляюцца: "І што ў нас не так?". Ідэальная сям'я — гэта сям'я, жывучы ў якой чалавек не мае жадання нешта змяніць, уцячы ад праблем ці наадварот — іх стварыць. Эталона тут не існуе. Проста ў кожнага з нас розны ўзровень імкненняў.

Як вы ўяўляеце сабе ідэальную сям'ю і ці існуе яна наогул?Ірына Емельяновіч, маркетолаг ААТ "Лунінецкі малочны завод":

— А я лічу, што ідэальная сям'я — цалкам дасягальнае паняцце. Сутнасць яе для кожнага чалавека свая. Проста не кожны мае жаданне працаваць над стварэннем такой сям'і, усё не так лёгка. Шукаць чагосьці лепшага і перабіраць варыянты тыпу "перспектыўна-неперспектыўна" можна бясконца, патраціўшы на гэта самыя лепшыя хвіліны. Як па мне, замест бессэнсоўных роздумаў нашмат больш прыемна цаніць тое, што маеш менавіта ў гэты момант жыцця.

Падрыхтавала Ганна ГАРУСТОВІЧ.

←Автобусный маршрут № 199С "ДС Шабаны - Пос. Сосны" открывается в Минске с 16 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика