Юрый ПУДЫШАЎ: "Няхай Пературын адпачывае"

Источник материала:  

Інтэрнэт-прастора ўчора выбухнула дзіўнай і даволі супярэчлівай навіной, якую ўжо абмяркоўваюць заўзятыя аматары форумаў. Вядомы расійскі футбольны каментатар Уладзімір Пературын, аўтар папулярнай яшчэ ў Саюзе праграмы "Футбольны агляд", даў інтэрв'ю ўкраінскаму тыднёвіку "Бульвар Гардона" і сярод іншага сказаў, што мінскае "Дынама" Эдуарда Малафеева нібыта несумленна перамагло ў чэмпіянаце СССР у 1982 годзе. Інфармацыя, як той казаў, цёпленькая і актуальная — сёлета адзначаюць 30-годдзе той перамогі.

— У 82-м маскоўскія каманды "Дынама" і "Спартак" здалі два апошнія матчы мінскаму "Дынама", зрабілі гэту каманду чэмпіёнам, — адзначыў Пературын. — Першая гульня ў мінчан была са сталічным "Дынама". Галоўны трэнер Эдуард Малафееў патэлефанаваў з Мінска галоўнаму трэнеру масквічоў Вячаславу Салаўёву і асабіста вызначыў склад супернікаў. У той момант адмовіліся гуляць Валерый Газаеў, Аляксандр Новікаў... Масквічы выставілі дубль і прадулі 0:7 ! А пасля "Спартак" прайграў — 3:4. Я рабіў з Эдуардам Малафеевым інтэрв'ю для "Футбольнага агляду" і смяяўся яму ў твар, літаральна рагатаў, калі ён заявіў: "Наша каманда прадэманстравала шчыры футбол!".

Каб высветліць сітуацыю, "Звязда" папрасіла пракаментаваць гэты спіч Юрыя Пудышава, капітана "Дынама"-82:

— Колькі гадоў Пературыну? За 70? Дык няхай чалавек адпачне. А лепш, каб прыехаў у Беларусь, у Мінск. Мы б з ім сустрэліся, пагутарылі, звазілі б на "Чорныя камяні" — прапанаваў Юрый Аляксеевіч. — Каментатар памыляецца, усё было насамрэч тады добра, цудоўна. Я Пературына паважаў, размаўляў з ім, але я здзіўлены, проста не разумею, адкуль узяў падобныя звесткі? Няхай не нясе глупства і не хвалюецца. А нядобразычліўцаў у нас хапала. Малафееў спецыфічны чалавек. Яны проста не разумелі яго.

Тарас ШЧЫРЫ.

←Сегодня на Кубе собрались представители крупнейших туроператоров мира.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика