"Амерыканец" падрос, "еўрапеец" і "расіянін" патаннелі
12.05.2012
—
Новости Общества
На гэтым тыдні валюты паводзілі сябе па-рознаму.
Долар падаражэў на 50 рублёў (плюс 0,6%) да 8170. Еўра пазбавіўся 110 рублёў (мінус 1%) і каштуе 10560. Расійскі рубель патаннеў на 4 беларускія грашовыя адзінкі (мінус 1,5%) да 270,5.
Таксама на гэтым тыдні стала вядома, што на 1 мая золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ павялічыліся з пачатку года на 40,8 млн долараў ЗША і склалі 7,9567 млрд у эквіваленце. У нацыянальным жа вызначэнні павелічэнне роўнае 123 млн долараў да 9,5102 млрд.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ
n