Ігар Лучанок збірае сяброў

Источник материала:  

12—13 мая ў Мар'інай Горцы пройдзе фестываль песні і музыкі "Майскі вальс" на прыз кампазітара Ігара Лучанка. І месца правядзення, і назва песеннага свята зусім не выпадковыя. У Мар'інай Горцы Ігар Лучанок вучыўся ў школе ў першыя пасляваенныя гады. "Майскі вальс" — назва адной з песень славутага кампазітара.

Конкурсную праграму, якую складуць выступленні калектываў і асобных выканаўцаў, будзе ацэньваць кампетэнтнае журы на чале з кампазітарам Валерыем Івановым. Удзел у свяце прымуць зоркі беларускай эстрады. Мар'інагорцаў, гасцей горада чакае сустрэча з Ядвігай Паплаўскай і Аляксандрам Ціхановічам, Ірынай Дарафеевай, Уладзімірам Правалінскім, Іванам Краснадубскім, вакальнай групай "Чысты голас". Прыедуць на "Майскі вальс" Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі і аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Мікола БЕРЛЕЖ.

←Пересадка донорской артерии и восстановление кровообращения сосудов головного мозга. Две операции белорусских хирургов с приставкой "впервые".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика