ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Яны выступаюць супраць захадаў жорсткай эканоміі, прапанаваных урадам, і ў прыватнасці, супраць пенсійнай рэформы. Цяперашняя забастоўка справакаваная тым, што ў прамове каралевы Лізаветы ІІ у брытанскім парламенце ад 9 мая зноў прагучалі словы пра непапулярныя ў насельніцтва эканамічныя рэформы. У акцыі пратэсту бяруць удзел чыноўнікі розных дзяржаўных ведамстваў, у тым ліку Міністэрства абароны; супрацоўнікі міграцыйных службаў, выкладчыкі, медыкі, паліцэйскія, якія знаходзяцца не пры выкананні, а таксама супрацоўнікі Каралеўскай ваенна-марской дапаможнай службы. Пікетуюцца будынкі судоў і каледжаў, аэрапорты, будынкі парламента і ўрада. Між тым член кабінета міністраў Фрэнсіс Мод назваў акцыі пратэсту марнымі, бо планы пенсійнай рэформы пераглядацца не будуць. Урад Вялікабрытаніі настойвае, што рэформа ў цяперашніх умовах неабходна.
Ахвярамі тэракта ў сірыйскай сталіцы сталі больш за 40 чалавекАхвярамі двайнога тэракта ў Дамаску 10 мая сталі больш за 40 чалавек, колькасць параненых перавысіла 170, паведамляюць інфармагенцтвы. Выбухі адбыліся каля ўваходу ў дзевяціпавярховы будынак, у якім размешчана штаб-кватэра сірыйскай разведкі — увесь фасад будынка быў знішчаны. Моцна разбураны і размешчаныя побач жылыя дамы. Поводле інфармацыі, якая паступае ад відавочцаў, сярод загінулых ёсць як афіцэры, так і простыя мінакі. Выбухі адбыліся ў ранішні час пік, калі жыхары Дамаска ехалі на працу і адводзілі дзяцей у школу. Адказнасць за гэта злачынства пакуль ніхто на сябе не ўзяў.
Агонь ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане запалены ў старажытнай АлімпііАгонь запалены на алтары старажытнагрэцкага храма Геры ад сонечных прамянёў. Нягледзячы на асцярогі сіноптыкаў з нагоды воблачнасці, агонь атрымалася запаліць амаль адразу ж з дапамогай традыцыйнага парабалічнага люстэрка.
Працэс далучэння Кыргызстана да Мытнага саюза можа прайсці паскоранымі тэмпаміПра гэта сказаў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў ў ходзе візіту кіраўніка Кыргызскай Рэспублікі Алмазбека Атамбаева ў Астану, паведамляюць інфармагенцтвы.
"Мы разгледзелі пытанне далучэння Кыргызстана да Мытнага саюза, да Адзінай эканамічнай прасторы. Казахстан ўсяляк падтрымлівае гэтае імкненне Кыргызстана. Нашы эксперты будуць дапамагаць у ходзе падрыхтоўкі дакументаў, таму што Кыргызстану прыйдзецца прыняць каля 60 пагадненняў, ратыфікаваць іх у парламенце. Для гэтага патрэбен час, і, паколькі ў нас такія дакументы ўжо рыхтаваліся, Кыргызстан можа гэта прайсці больш паскоранымі тэмпамі", — сказаў Назарбаеў. Пры гэтым кіраўнік Казахстана адзначыў, што Кыргызстану трэба падцягнуць макраэканамічныя паказчыкі да ўзроўню членаў Мытнага саюза, у чым Казахстан таксама будзе дапамагаць Кыргызскай Рэспубліцы. Кыргызстан планаваў далучыцца да МС ў 2012 годзе.