Школьнікі ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі звяздоўцам-падпольшчыкам

Источник материала:  

Вучні і педагогі 28-й і 76-й сталічных школ, а таксама жыхары інтэрната Камароўскага рынку, прадстаўнікі адміністрацыі Савецкага раёна Мінска напярэдадні Дня друку ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі на доме № 7 на вуліцы Беламорскай. Яна ўсталявана ў гонар сям'і Хадасевічаў і газеты "Звязда" (калісьці на гэтым месцы стаяла хата, у якой у верасні 1942 года быў надрукаваны чацвёрты нумар падпольнай "Звязды").

Надзея РУДАК, кіраўнік музея 28-й школы, расказала дзецям пра выданне "Звязды" ў акупаваным немцамі Мінску і пра сумны лёс сям'і Хадасевічаў, забітых фашыстамі за сваю падпольную дзейнасць. Памяць усіх загінулых у ВАВ была ўшанавана хвілінай маўчання.

Школьнікі ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі звяздоўцам-падпольшчыкам

— Сёння вы ўсе прыйдзеце дадому і ўвойдзеце ў інтэрнэт, — звярнулася да дзяцей Таццяна ЯНУШКЕВІЧ, начальнік упраўлення адукацыі Савецкага раёна Мінска. — І там вы знойдзеце любую інфармацыю, якую захочаце. А ў вайну, калі вакол ворагі, калі ні інтэрнэту, ні тэлебачання — што было самым галоўным і чаканым? Навіны, пра якія людзі маглі даведацца толькі з газет... Так, людзі, якія выдавалі "Звязду", не забівалі, не ўзрывалі эшалоны, але яны давалі значна больш — давалі людзям веру, што перамагчы народ немагчыма.

Нагадаем чытачам, што некалькі гадоў таму жыхары і кіраўніцтва інтэрната на вуліцы Беламорскай (сёння ён належыць Камароўскаму рынку) праявілі ініцыятыву і ўзялі "шэфства" над мемарыяльнай дошкай. Рэдакцыі "Звязды" вельмі прыемна, што гэтая добрая справа з часам не згасае — добра, што моладзь не забывае сваіх продкаў, якія змагаліся і гінулі за свабоду і незалежнасць.

Павел БЕРАСНЕЎ.

←В пунктах пропуска на белорусско-польской границе начинают образовываться очереди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика