У Слонімскім раёне ліквідавалі паўсотні стыхійных звалак

Источник материала:  
02.05.2012 17:41 — Новости Общества

У Слонімскім раёне ліквідавалі паўсотні стыхійных звалак


У Слонімскім раёне ліквідавалі паўсотні стыхійных звалак
Каля паўсотні несанкцыянаваных звалак было ліквідавана на Слонімшчыне ад пачатку года.

У апошні час Слонім выглядае як ніколі прывабна і чыста. Але пытанне навядзення санітарнага парадку ў нашым горадзе і раёне па-ранейшаму з’яўляецца актуальным. Бо звычка смеціць застаецца невыкараняльнай у некаторых несвядомых гараджан і вяскоўцаў. Гэта пацвярджаюць несанкцыянаваныя звалкі, якія праяўляюцца пасля зімы.

Толькі за апошні час работнікі розных жыллёва-камунальных службаў горада Слоніма ліквідавалі больш за дзясятак звалак у розных раёнах горада. Так, работнікі КУП Слонімская ЖРЭА апошнім часам прыбралі пяць несанкцыянаваных звалак, якія з'явіліся на вуліцах Ружанская, 16, В. Крайняга, 5, Косаўскі тракт, 21, Чапаева, 3, Чарняхоўскага, 15. Яшчэ чатыры звалкі, як інфармуе сайт Слонімскага гарвыканкама, ліквідавалі супрацоўнікі Слонімскага ГУП ЖКГ. Рабочыя Слонімскага РУП ЖКГ навялі парадак у Дзераўноўскім сельсавеце. Акрамя таго, яны выдалілі 47 аварыйных дрэў і ўладкавалі 7 міні-палігонаў. 

Больш за ўсё - 35 звалак адходаў аб'ёмам 10 м куб. - прыбралі работнікі Слонімскага лясгаса.

Вясна агаляе часам вельмі непрывабныя карціны чалавечай жыццядзейнасці. І для таго каб навесці парадак на сваёй зямлі, не трэба чакаць суботніка. Трэба проста не смеціць. 

←В Новогрудском районе утонул двухлетний мальчик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика