Чыноўніца Мінадукацыі "дапамагала" сваякам

Источник материала:  

Начальніца аднаго з упраўленняў Міністэрства адукацыі апекавалася над прыватнымі арганізацыямі, дзе працуюць яе блізкія сваякі, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

"У ходзе праведзенай праверкі выяўлена, што начальнік аднаго з упраўленняў Міністэрства адукацыі Беларусі з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў аказвала садзейнічанне і пратэжыраванне прыватным унітарным прадпрыемствам, кіраўнікамі і заснавальнікамі якіх з'яўляліся яе блізкія сваякі", — патлумачылі ў Генпракуратуры.

Для ўстаранення і папярэджання парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у Міністэрстве адукацыі і падкантрольных яму ўстановах Генпракуратурай унесена прадстаўленне міністру адукацыі, у якім прапанавана зрабіць вычарпальныя захады дзеля выкаранення перадумоў для карупцыйных праяў; разгледзець пытанне аб вызваленні названага начальніка ўпраўлення міністэрства ад займанай пасады і прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці іншых службовых асоб, якія не прынялі належных мер па недапушчэнні ўчынення правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі.

Кар. БЕЛТА

←Бакиев послал на родину привет из Беларуси?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика