Гарачую ваду адключаць пасля святаў

Источник материала:  

Апарасоўку распачнуць пасля майскіх святаў.

МАЛАДЗЕЧНА. Гарачую ваду адключаць у першай зоне апрасоўкі 10 мая – ад вуліцы Віленскай у бок Смаргоні.

Як паведамілі ў службе цепласетак маладзечанскага прадпрыемства “Электрасеткі”, гідраўлічныя выпрабаванні ў першай зоне будуць праводзіцца да 23 мая.

У другой зоне горада – ад вуліцы Віленскай у бок Мінска – гарачай вады не будзе ад 24 мая да 6 чэрвеня.

Хутчэй за ўсё, апрасоўку будуць праводзіць яшчэ і ў жніўні.

ВІЛЕЙКА. Паводле слоў галоўнага інжынера Вілейскай ЖКГ Валянціна Суслы, у Вілейцы адключаюць гарачую ваду на час апрасоўкі з 14 да 28 мая.

Зоя ХРУЦКАЯ.

←В Минске открылась четвёртая Белорусская Неделя моды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика