Барацьбе са злачыннасцю перашкаджае палітыка двайных стандартаў

Источник материала:  

Пра гэта сказаў журналістам намеснік старшыні Выканкама СНД Тактасын БУЗУБАЕЎ падчас брыфінгу, прысвечанаму супрацоўніцтву дзяржаў-удзельніц СНД у галіне бяспекі.

— Сёння няма агульнапрызнанай ва ўсім свеце фармулёўкі тэрарызму, і, як мы кажам, часам нашы калегі ў іншых краінах дапускаюць двайныя стандарты. Чачэнскіх экстрэмістаў называюць "змагарамі да дэмакратыю", — прывёў прыклад нявырашаных пытанняў у аб'яднанні міжнародных сіл супраць злачыннасці Тактасын Бузубаеў. — Гэта тычыцца і барацьбы з наркотыкамі. З пачаткам у Афганістане антытэрарыстычнай аперацыі колькасць наркотыкаў там узрасла ў 47-48 разоў! Удумайцеся ў гэтыя лічбы! Тут таксама, на жаль, мы бачым палітыку двайных стандартаў, бо, каб перапрацаваць 8 тысяч тон опію, якія там сёння атрымлтваюць, патрэбна не менш за 8 тысяч тон воцатнага ангідрыду — такую колькасць кантрабандай немагчыма завезці ў Афганістан. У адным чыгуначным саставе — 20-30 цыстэрнаў па 50 тон... Падлічыце, колькі саставаў патрэбна. Значыць, існуюць сур'ёзныя каналы.

На жаль, існаванне двайных стандартаў ускладняе міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю, сказаў Тактасын Бузубаеў. Аднак падобных праблем унутры Садружнасці незалежных дзяржаў няма. "Так, бывае розніца ў дэталях і падыходах, акцэнтаванні, але ў прынцыповых пытаннях мы заўсёды знаходзім разуменне, і вынікам з'яўляецца зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў у нашых краінах".

У цэлым па краінах Садружнасці колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць асобы і злачынстваў супраць маёмасці знізілася ў параўнанні з 2010 годам на 3,8 працэнта.

Супрацоўніцтва дзяржаў СНД у сферы бяспекі ажыццяўляецца ў рамках 5 трохгадовых праграм (2011—2013 гады), якія прадугледжваюць барацьбу са злачыннасцю, незаконным абарачэннем наркотыкаў, тэрарызмам, гандлем людзьмі і супрацьдзеянне незаконнай міграцыі. Выкананне гэтых праграм мае на ўвазе работу над законамі і прававымі актамі, сумесныя аперацыі, абмен інфармацыяй і падрыхтоўку кадраў.

Летась у выніку аб'яднанай у межах Садружнасці працы было раскрыта больш за 26 тысяч злачынстваў, затрымана 14 тысяч асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, спынена дзейнасць 312 арганізаваных злачынных груп, адабрана амаль 17 тысяч адзінак агнястрэльнай зброі, больш за 67 тон наркатычных рэчываў, выяўлена 26 фактаў гандлю людзьмі.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

←Франция перед выбором: в Елисейском дворце грядут перемены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика