Па Мінску пусцяць аўтобус з выявай Сталіна
19.04.2012 21:45
—
Новости Общества
Па Мінску пусцяць аўтобус з выявай Сталіна
Наша НіваАўтобусы з выявай Іосіфа Сталіна плануецца запусціць да Дня Перамогі ў 40 гарадах краін СНД, паведаміў у сваім блогу ў чацвер аўтар праекта "Аўтобус Перамогі" Віктар Логінаў.
"Зараз да акцыі далучылася каля 40 гарадоў, і яна ўжо пабіла ўсе рэкорды папярэдніх гадоў. Гэтым разам у акцыі возьме ўдзел больш гарадоў, чым ва ўсіх папярэдніх акцыях разам узятых", — напісаў ён.
В.Логінаў паведаміў, што актывісты з Мінска выказалі сваё жаданне таксама запусціць па вуліцах беларускай сталіцы аўтобус з выявай Сталіна.
"Фінальным акордам і радаснай для ўсіх нас навіной стала далучэнне да акцыігорада-героя Мінска, сталіцы Беларусі", — паведаміў В.Логінаў.
Як паведамляе актывіст, акцыя падыходзіць да завяршальнай стадыі падрыхтоўкі: збор грошай будзе завершаны праз паўтара тыдні, а заяўкі ад актывістаў з розных гарадоў перастануць прымацца 20 красавіка.
Раней паведамлялася, што "сталінобусы" актывісты плануюць запусціць і ў сталіцах Эстоніі і Латвіі. Праўда, улады Таліна паабяцалі не дапусціць з’яўлення ў горадзе аўтобусаў з партрэтам Сталіна.
Першы аўтобус з партрэтам Сталіна выйшаў у рэйс вясной 2010 года ў Пецярбургу. Сёлета на маршрут аўтобус павінен сінхронна выйсці 6 мая.