Мы самі ствараем свет, у якім жывём
Мы самі ствараем нашы хваробы, сітуацыі з людзьмі, з працай, з грашыма і многае іншае. Калі ж мы самі ствараем свой свет, то, значыць, мы можам яго змяніць.
Іншымі словамі, калі нас не задавальняе нешта ў нашым жыцці, то мы можам змяніць наша жыццё, выяўляючы і ліквідуючы прычыны той ці іншай праблемы і ствараючы нешта новае; можам пачаць жыць больш поўна і радасна.
Падсвядомы розум усю інфармацыю ўспрымае літаральна. Напрыклад, доктар, які не здолеў вылечыць хворага ці проста не ведаў іншых метадаў лячэння, можа сказаць: “Прабачце, але я думаю, што медыцына тут бяссільная”.
І хворы можа спыніць лячэнне, бо ўпэўніцца, што яго захворванне невылечнае. У сучаснай медыцыне шмат якія захворванні аднесеныя да разраду “невылечных”. Але вы павінны ведаць, што яны невылечныя толькі тымі метадамі, якімі імкнецца лячыць афіцыйная медыцына. І любая хвароба паддаецца, калі чалавек гатовы ўзяць на сябе адказнасць за яе ўзнікненне.
На працягу доўгага часу вы змагаліся са сваёй хваробай. Вы ўспрымалі яе як нешта чужое, што вам перашкаджае. Цяпер вы ведаеце, што ўсё ў сваім жыцці мы ствараем сабе самі, сваімі думкамі і сваімі паводзінамі. Таму змяніце адносіны да сябе самога і сваёй хваробы. Бо хвароба гэта ваша, і вы “ўзрасцілі” яе ў сваім целе.
Людзі прызвычаіліся да такога стэрэатыпу мыслення, згодна з якім, хвароба – гэта вораг, і з ёй трэба змагацца любымі спосабамі, нягледзячы на наступствы. Але змагацца з хваробай – гэта значыць, змагацца з самім сабою. Таму прыміце яе і адмоўцеся тым самым ад барацьбы з сабой. У Сусвеце няма такой сілы, якую нельга было б выкарыстаць пазітыўным чынам. І ваша хвароба – гэта менавіта такая сіла. Карыстайцеся ёю як сродкам для самаразвіцця.
Даведка. Валеры Сінельнікаў. Нарадзіўся ў 1966 годзе. Доктар-тэрапеўт, гамеапат, псіхатэрапеўт, аўтар лекарскіх псіхалагічных методык. Стваральнік “Школы здароўя і радасці”, аўтар некалькіх кніг. Грамадзянін Украіны, жыве ў Сімферопалі.
Па матэрыялах доктара Валерыя Сінельнікава падрыхтаваў Сяргей ГАЙКОВІЧ.