Бомбу знайшлі!

Источник материала:  

Вучняў віцебскай сярэдняй школы нечакана вызвалілі ад заняткаў: непадалёку знайшлі бомбу.

Раніцай пры правядзенні земляных работ будаўнікі знайшлі прадмет, падобны на авіяцыйную бомбу. Гэта адбылося на пляцоўцы, дзе ўзводзяць шматкватэрны жылы дом, — на скрыжаванні праспекта Чарняхоўскага і вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Выклікалі міліцыю, сапёраў. Апошнія высветлілі, што, сапраўды, знойдзена авіябомба вагой да 40 кілаграмаў.

На адлегласці прыкладна двухсот метраў ад месца знаходкі размешчаны корпус сярэдняй школы № 40, у якой вучацца больш за 310 дзяцей.

Міліцыянеры і пажарныя эвакуіравалі школьнікаў. 230 чалавек былі адпушчаны дадому, а каля 90 прадоўжылі заняткі ў суседнім корпусе школы. Зразумела, пакінулі небяспечнае месца і будаўнікі — больш за пяцьдзясят рабочых і спецыялістаў. Ужо праз дзве гадзіны пасля таго, як знайшлі бомбу, група размініравання вывезла яе для далейшага знішчэння.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Митрополит Филарет: Пусть память об этом трагическом событии будет напоминанием о хрупкости мира и святости жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика