Застылыя хвалі памяці

Источник материала:  

Запаленая лампадка на п'едэстале, букет чырвоных гваздзікоў ля часовага мемарыяльнага знака, устаноўленага ў памяць аб загінулых у выніку выбуху ў метро год таму... З ранку 11 красавіка каля выхаду з падземнага пераходу станцыі "Кастрычніцкая" спыняліся людзі — на хвіліну, апусціўшы галаву...

Застылыя хвалі памяці

Ад таго самага боку перона толькі адышоў цягнік, таму гэтая яго частка была цалкам пустой, у адрозненне ад супрацьлеглай, і гэта яшчэ больш узмацніла кантраст — паміж гранітнай "латкай" на падлозе і людзьмі, што едуць па сваіх справах... Жывымі людзьмі... У імёны тых, каго няма сярод нас ужо год, увечары ўчытваліся тыя, хто прыйшоў аддаць даніну іх памяці...

Застылыя хвалі памяці

Бронзавы мемарыяльны знак выкананы па эскізе скульптара Канстанціна Селіханава. Гэта — "Рака часу"... З мармуру нібы праступае стэла з 15 хваляў... Гэта плынь, якая выхапіла з нашага жыцця 15 ахвяр, 15 ні ў чым не вінаватых людзей... На грабянях хваляў — імёны загінулых... Так прасілі родныя ахвяр выбуху... Знізу толькі адзін надпіс — дата ў выглядзе электронных лічбаў. Гэта адначасова і асацыяцыя з табло ў метро, і сімвал імгнення, калі здарылася бяда, калі абарваліся жыцці — 11.04.2011...

...Увечары людзі не проста спыняюць свой бег, многія ідуць да бронзавага знака спецыяльна. Шмат кветак... Запаленыя памінальныя свечкі... Засяроджаныя погляды, мокрыя вочы... Схіляюцца галовы... Смуткуем... Памятаем...

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Митрополит Филарет: Пусть память об этом трагическом событии будет напоминанием о хрупкости мира и святости жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика