ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙКім Чэн Ын стаў кіраўніком Працоўнай партыі Карэі

Фактычны кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын 11 красавіка атрымаў тытул "першага сакратара" Працоўнай партыі Карэі, стаўшы, такім чынам, яе кіраўніком. Раней падобнай пасады ў партыі не існавала — яе кіраўніком быў генеральны сакратар. Аднак "вечным генеральным сакратаром" партыі стаў памерлы бацька новага лідара — Кім Чэн Ір.

Мільёны амерыканцаў губляюць жыллё з-за даўгоў па іпатэчных крэдытах

Аб гэтым заявіў Дэніэл Лайх, кіраўнік групы экспертаў Міжнароднага валютнага фонду, якая падрыхтавала аналітычны даклад аб перспектывах сусветнай эканомікі. "Каля 2,5 млн уладальнікаў кватэр і дамоў у ЗША ўжо пазбавіліся сваёй уласнасці. У яшчэ 1,5 млн выпадкаў грамадзяне сістэматычна затрымліваюць плацяжы. Адпаведна, яны таксама знаходзяцца пад пагрозай страты жылля...", — адзначыў ён. Паводле яго слоў, "гэта жахлівыя лічбы і для вырашэння пытання неабходна нешта рабіць".

У самага багатага чалавека — 72,64 млрд долараў

Да 72,64 млрд долараў павялічылася багацце самага багатага чалавека ў свеце — мексіканца Карласа Сліма. Пра гэта паведамілі ў Мехіка прадстаўнікі мясцовага фінансавага выдання "Sеntіdо Соmun". Паводле інфармацыі амерыканскага часопіса Fоrbеs, у снежні мінулага года багацце Сліма ацэньвалася ў 69 млрд долараў, дзякуючы чаму мексіканскі мільярдэр у трэці раз запар заняў першы радок у спісе самых багатых людзей планеты. Мексіканскі тэлекамунікацыйны магнат — сын дробнага ліванскага крамніка, які пераехаў у Мексіку ў мінулым стагоддзі, — заняў верхні радок у пераліку амерыканскага часопіса Fоrbеs у 2010 годзе.

Прафсаюз чыгуначнікаў Латвіі супраць еўрасанкцый у дачыненні да Беларусі

Прафсаюз чыгуначнікаў і галіны зносін Латвіі накіраваў зварот да дэпутатаў Еўрапарламента, у Еўрапейскую транспартную федэрацыю, а таксама да міністраў замежных спраў і зносін Латвіі, у якім выказаў заклапочанасць з нагоды прыняцця Еўрасаюзам рашэнняў аб санкцыях супраць Беларусі. З поўным тэкстам пісьма можна азнаёміцца на сайце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца: "Прымаючы важныя рашэнні аб узмацненні санкцый, інстытуты ЕС недастаткова ацэньваюць уплыў гэтых мер на народную гаспадарку і магчымую шкоду жыхарам краін — удзельніц Еўрапейскага саюза. Прафсаюз перакананы, што ўзмацненне эканамічных санкцый супраць Беларусі негатыўна паўплывае на працу і развіццё транспарту, у тым ліку чыгункі і партоў". У звароце падкрэсліваецца, што абвастрэнне адносін з Беларуссю сур'ёзна пагражае тысячам рабочых месцаў чыгуначнікаў. Справа ў тым, што Беларусь займае значнае месца ў транзіце грузаў у Латвію з Расіі, Украіны, Казахстана і іншых дзяржаў.

Таксама ў прафсаюзе лічаць, што калі Еўрапарламент сваю працу засноўвае на дэмакратычных каштоўнасцях, то будзе справядліва даведацца меркаванне Латвіі ў дачыненні да такіх дзеянняў.

←Митрополит Филарет: Пусть память об этом трагическом событии будет напоминанием о хрупкости мира и святости жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика