Рыгор Васілевіч: Смяротнае пакаранне можна адмяніць і без рэферэндуму
11.04.2012 13:30
—
Новости Общества
Рыгор Васілевіч: Смяротнае пакаранне можна адмяніць і без рэферэндуму
Былы генпракурор распавёў Еўрарадыё, што трэба мяняць у законах і ці магчыма было прызначыць іншы прысуд абвінавачаным у тэракце.

Еўрарадыё: Як асабіста вы ставіцеся да смяротнага пакарання?
Рыгор Васілевіч: Маё стаўленне вельмі складанае. Нейкага пэўнага меркавання ў мяне не склалася. Бо ёсць такія злачынствы, забойствы, якім няма апраўдання. Калі гіне дзіця – бацькі пакутуюць, можна зразумець пачуцці гэтых людзей. З іншага боку, ёсць стандарты, якія складаюцца ў межах Еўропы. І краіны, якія знаходзяцца ў Еўрасаюзе, у Савеце Еўропы прыйшлі да высновы, што смяротнае пакаранне неабходна адмяняць. Усе краіны Савета Еўропы падпісалі адпаведную Канвенцыю. Адмена смяротнага пакарання – пытанне вырашанае. Таму можна сыходзіць з такога фармальнага юрыдычнага аспекту: калі Рэспубліка Беларусь імкнецца ўступіць у Савет Еўропы, то яна абавязаная будзе прыняць адпаведнае рашэнне. Яшчэ калі мы працавалі над Канстытуцыяй ў 1990-94 гадах, мы бачылі, што смяротнае пакаранне ў перспектыве будзе адмененае. І ўключылі туды адпаведны артыкул: “смяротнае пакаранне, як выключная мера, да яе адмены, прымяняецца за асабліва цяжкія злачынствы ў адпаведнасці з рашэннем суда”. Тут закладзены важны прававы прынцып: мы рухаемся да адмены смяротнага пакарання. І калі гэта норма будзе выключаная з Крымінальнага кодэкса, то не будзе ніякіх супярэчлівасцяў з Канстытуцыяй. Бо Канстытуцыя дазваляе вырашыць гэта пытанне на заканадаўчым узроўні.

Еўрарадыё: Галоўным аргументам на карысць смяротнага пакарання з’яўляецца той, што гэта – прэвентыўнае мера для папярэджання асабліва цяжкіх злачынстваў.
Рыгор Васілевіч: Само прымяненне смяротнага пакарання не вырашае праблемы папярэджання праяўленняў злачынстваў альбо іх поўнай ліквідацыі. У савецкія часы ў Беларусі адбывалася каля 300 забойстваў штогод. У 90-х гадах мінулага стагоддзя пайшоў рост. І апафеозам стаў 1998 год, калі было здзейснена 1228 забойстваў. Да 2006 года колькасць забойстваў была ў межах 1 тысячы. У 2008 годзе, калі я прыйшоў на пасаду генпракурора, 791 забойства было. За тры гады нам ўдалося зменшыць колькасць забойстваў амаль на 50%. Летась было 404 забойствы.
Так, 24 лістапада 1996 года прайшоў рэферэндум, адным з пытаннем якога было пытанне наконт смяротнага пакарання. Больш за 89% грамадзян выказаліся за захаванне. Але гэта меркаванне грамадства мела рэкамендацыйны, кансультацыйны характар. Пытанне не было абавязковым. Першапачаткова меркавалася, што адмена магчымая не толькі падчас рэферэндуму, магчымае рашэнне і іншымі суб’ектамі ўлады.
Еўрарадыё: Той рэферэндум паўплываў на колькасць смяротных прысудаў?
Рыгор Васілевіч: Цікава, што да рэферэндуму да смяротнага пакарання асуджалася штогод 25-30 чалавек. Пасля рэферэндуму, пры амаль той жа колькасці цяжкіх злачынстваў, у 97-98 гадах суды асудзілі на смерць 46 і 47 чалавек адпаведна. А ў 99 годзе суды змянілі практыку і на смерць асудзілі толькі 13 чалавек. Хоць менавіта ў той год колькасць забойстваў з абцяжарваючымі абставінамі значна ўзрасла. Гэта прыклад таго, што на пазіцыю ўладных структур уплывае грамадскае меркаванне.
Еўрарадыё: Вы сказалі, што пытанне наконт смяротнага пакарання на рэферэндуме 1996 года насіла кансультацыйны характар. І пры адпаведным жаданні ўлады, яго можна было адмяніць насуперак выказванням грамадзян. А нам зараз кажуць, што без новага рэферэндуму гэта адмена немагчымая...
Рыгор Васілевіч: З пазіцыі фармальна-юрыдычнай, безумоўна, гэтае пытанне можа быць вырашанае і без рэферэндуму. Рашэнне таго рэферэндуму насіла кансультацыйны характар і ў прынцыпе можна вырашыць інакш. Але і кіраўнік дзяржавы, і парламент – яны прадстаўляюць народ. І меркаванне грамадзян для іх мае важнае значэнне, якое ўплывае на прыняцце імі рашэнняў. Іх можна зразумець – 80% прагаласавала! Але калі на гэта ўвагі не звяртаць, то пытанне можа быць вырашанае шляхам змены Крымінальнага кодэкса. Варыянты рашэння гэтай праблемы могуць быць самыя розныя. Магчыма ўвядзенне мараторыя.

Еўрарадыё: Дэпутат парламента выказаў меркаванне, што калі б на нас у гэтым пытанні так не ціснуў Захад, то мараторый на смяротнае пакаранне ў нас мог быць уведзены яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта насамрэч так, на вашу думку?
Рыгор Васілевіч: Мой каментарый будзе такі. Я ўжо сказаў, што Канстытуцыя дазваляе вырашыць гэта пытанне і без рэферэндуму – гэта фармальна-юрыдычны аспект. І ў той жа час ёсць уплыў рэферэндуму на прыняцце такога рашэння.
Ні суддзі, ні пракуроры не ацэньвалі наступстваў, якія могуць быць ад жорсткіх прысудаў
Еўрарадыё: Дзяржаўны абвінаваўца, супрацоўнік пракуратуры, у судзе прапануе – якое пакаранне чалавеку прысудзіць. І за пэўныя злачынствы прадугледжваецца альбо смяротнае пакаранне, альбо пажыццёвае зняволенне. Ці маглі вы, з’яўляючыся генпракурорам, сабраць падначаленых і сказаць: “Мы імкнёмся да змяншэння колькасці смяротных прысудаў. Таму там, дзе толькі магчыма, патрабуйце не смерці, а “пажыццёвага”?
Рыгор Васілевіч: Па маёй ініцыятыве і пры падтрымцы маіх калег з генпракуратуры цягам года, пры актыўным супраціве некаторых органаў, якія займаюцца правапрымяненнем, была падрыхтаваная канцэпцыя ўдасканалення мераў крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання. Туды мы заклалі важную ідэю – гуманізацыю пакарання. Пакаранне сапраўды павінна быць больш гуманным, чым мы зараз маем. І ў практыцы пракурораў ёсць шмат прыкладаў, калі пракурор патрабуе адну меру, а суд робіць па-свойму.
Зрзумела, у выпадку са смяротным пакараннем менавіта так і адбываецца, пракурор яго просіць і суд ідзе насустрач. Але суддзя ставіць кропку ў справе, і ён павінен быць цалкам самастойным. І ад пракурора, і ад адваката. Тут пытанне ў судовай практыцы. А гэта судовая практыка, і я яе крытыкаваў, калі знаходзіўся на той пасадзе, з’яўляецца супярэчлівай. Ёсць шмат прысудаў, з якімі можна не пагадзіцца. Я маю на ўвазе не толькі прысуды па смяротным пакаранні. Часам бывае, што злачынства фармальна трапляе пад дзеянне Крымінальнага кодэкса, але ў прынцыпе чалавек мог бы панесці больш мяккае пакаранне. Часта, змяшчаючы людзей у месцы пазбаўлення волі, мы іх псуем – 54% рэцыдываў! Таму я спадзяюся, што распрацаваная намі канцэпцыя застанецца ў полі зроку супрацоўнікаў пракуратуры і іншых праваахоўных органаў. Мне хацелася б, каб пракурор не быў тым, хто стараецца папрасіць болей, а суд можа дасць менш. Мы павінны прапаноўваць такія меры, якія б адпавядалі і прынцыпам крымінальнай адказнасці і прынцыпам справядлівасці. Трэба ж улічваць, у якіх умовах знаходзяцца людзі ў месцах пазбаўлення волі.

Еўрарадыё: А што перашкаджае таму, каб дзяржабвінаваўцы дзейнічалі па такім прынцыпе? Бо часам ён прапануе такое пакаранне, што нават суддзя здзіўляецца?
Рыгор Васілевіч: Калі я прыйшоў на пасаду ў 2008 годзе і пачаў аналізаваць практыку, нават тую ж практыку пакарання службовых асоб, то мне падалося, што ні суддзі, ні пракуроры не ацэньвалі наступстваў, якія могуць быць у сувязі з такімі прысудамі. Для эканомікі, для сям’і, для бюджэту ў выніку таго, што гэтыя людзі будуць не на курорце, і вярнуцца хворымі і гэтак далей. А ўжо даўно вядома, што жорсткае пакаранне не вырашае праблемы злачынства. Таму трэба з розумам падыходзіць да прымянення заканадаўства і ўдасканальваць яго па шэрагу накірункаў. Рух у гэтым накірунку ёсць. Тут галоўнае – правапрымяняльная практыка.
Прысуд Кавалёву хай пракаментуе Сукала – хопіць хавацца за спінамі невыязных суддзяў
Еўрарадыё: А ці магчыма было абвінавачаным ў тэракце ў метро прызначыць пажыццёвае зняволенне замест смяротнага пакарання?
Рыгор Васілевіч: Усе варыянты прадугледжаныя Крымінальным кодэксам. У тым ліку і пажыццёвае пакаранне, і смяротнае пакаранне. Гэта выбар суддзі. Таго, хто быў старшынёй па справе.
Еўрарадыё: Па тым, хто рабіў выбухоўку, ажыццявіў тэракт, пытанне ставіць не будзем. А вось другі, які “сумку падносіў”, ці вымагаюць яго дзеянні смяротнага пакарання?
Рыгор Васілевіч: Я адкажу так. Ёсць старшыня Вярхоўнага суда спадар Сукала. Які ўсе гады знаходзіцца за спінамі сваіх падначаленых. Я перанакіроўваю гэта пытанне яму. Гэты чалавек цалкам можа даць каментарый. Я заўсёды быў на пярэднім флангу. А гэты таварыш хай таксама пакажа сябе. А то вось так у цені, за спінамі невыязных суддзяў, знаходзіцца працяглы час, напэўна, не вельмі карэктна ў адносінах да сваіх падначаленых.

Судовая практыка часта перадвызначае пазіцыю органаў следства, дазнання і пракуратуры
Еўрарадыё: Вам не крыўдна было за сваіх падначаленых, калі іх абвінавачвалі ў тым, што яны ўдзельнічалі ў палітычных працэсах, прапаноўвалі суду вынесці строгія пакаранні...
Рыгор Васілевіч: ...І суддзя такі, што яму сказалі, то ён і пайшоў падпісваць і ставіць кропку? Практыка прыцягнення найперш да адміністрацыйнай адказнасці сфармавалася даўно. З боку Генеральнай пракуратуры было зроблена вельмі шмат, каб яе папраўляць. Іншая справа, што нашых паўнамоцтваў часта недастаткова. Вядомыя прыклады прынясення пратэстаў, якія проста ігнараваліся. У тым ліку і генеральнага пракурора. У межах нашых паўнамоцтваў, што можна было зрабіць – рабілася. Па нейкіх справах, магчыма, не ўдалося дзейнічаць з дзеючымі нормамі. Мы выносілі пратэсты, самі асуджаныя абскарджвалі прысуды, але мы звязаныя судовай практыкай. А судовая практыка часта перадвызначае пазіцыю органаў следства, дазнання і пракуратуры. Бо ўжо вынесеныя адпаведныя пастановы, і гэтыя асобы знаходзяцца ў пэўных рамках.
Еўрарадыё: Сыходзячы з вашых слоў, можна прыйсці да высновы, што пракурорскія работнікі не тое, што не вінаватыя, але дзейнічалі ў межах нейкай напрацаванай каляіны. Іх дарэмна, ні за што карае санкцыямі ЕС?
Рыгор Васілевіч: Я лічу, што санкцыі не ўпрыгожваюць нікога: ні тых, супраць каго яны прымененыя, ні тых, хто прымае рашэнне аб іх увядзенні. Я за тое, каб выконваліся нормы Канстытуцыі, нормы дзеючага заканадаўства, кодэксаў.
У нас 3 мільёны адміністрацыйных правапарушэнняў на 10 мільёнаў грамадзян!
Еўрарадыё: Што трэба зрабіць для змены клімату ў правапрымяняльнай практыцы, судовай і гэтак далей?
Рыгор Васілевіч: Для чыноўнікаў Канстытуцыя і міжнародныя дамовы, самае важанае – Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, плюс – Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека павінны стаць настольнымі кнігамі. Любое сваё рашэнне і дзеянне яны павінны суадносіць з гэтымі дакументамі. Судовая практыка павінна прынцыпова змяніцца – павінна быць адзінства гэтай практыкі. Павінна быць адпаведнасць гэтай практыкі Канстытуцыі і міжнародным стандартам. Сярод грамадзян трэба працу праводзіць з мэтай развіцця прававой культуры. Прававая ідэалогія павінна быць. Але найперш – практыка прымянення. А то ж у нас 3 мільёны адміністрацыйных правапарушэнняў на 10 мільёнаў грамадзян! Можна сказаць, што вінавата ўлада ва ўсім. Вядома, асобы, якія знаходзяцца пры ўладзе, адказваюць за стан эканомікі, палітыкі, у сацыяльнай сферы і ў галіне правапрымянення. Але ж і грамадзяне – які фон яны ствараюць? Гэта – агульны працэс. І грамадзяне павінны сваю частку дарогі прайсці, але стаўленне чыноўнікаў да закона павінна быць паказальным. А з гэтым праблем аж зашмат.

Еўрарадыё: Наколькі нечаканым стала рашэнне аб зняцці вас з пасады генпракурора?
Рыгор Васілевіч: Я з 2008 года ведаў, што з гэтай пасады трэба будзе сыходзіць. Больш за тое, я ўжо быў гатовы да гэтага з канца 2008 года. Але мне падавалася, што яшчэ нешта магу зрабіць для ўмацавання законнасці. Нечаканым гэта не было. Больш за тое, я напісаў сам заяву. Хаця б таму, што тыя дзеянні, маленькія крокі, якія я рабіў для ўмацавання законнасці, не давалі таго выніку, якога мне хацелася б. Каб была прынятая тая ж канцэпцыя па ўмацаванні законнасці – цэлы год гэтым давялося займацца. Больш за тое, калі ў лютым 2008 года я прыйшоў на гэтую пасаду, то найперш запытаўся ў кадравікоў – колькі працавалі папярэднікі на гэтай пасадзе. Статыстыка – 2-3 гады. Мы шмат цікавага напрацавалі ў Канстытуцыйным судзе, і мне падавалася, што менавіта тут можна рэалізаваць тыя напрацоўкі...
Еўрарадыё: Ваша заява адыграла сваю ролю ці былі іншыя прычыны для звальнення?
Рыгор Васілевіч: Я думаю, гэта ўзаемнае жаданне.
Еўрарадыё: І вы сышлі без крыўды?
Рыгор Васілевіч: Гэта было ўзаемнае жаданне. Я зрабіў усё, што мог. Але я хацеў бы зрабіць больш для ўмацавання законнасці.
Еўрарадыё: Не баяліся, што гэта звальненне пацягне за сабой крымінальную справу ці якія непрыемнасці?
Рыгор Васілевіч: Я стараўся працаваць добрасумленна. Прынамсі, такое старанне было. І мае калегі ведаюць, як я працаваў.

Еўрарадыё: Вам не сорамна за тыя гады, якія вы адпрацавалі ў Генпракуратуры?
Рыгор Васілевіч: Мне падаецца, тое, што можна было, я стараўся рабіць. Што я мог зрабіць, знаходзячыся ў той парадыгме адносінаў, якая была сфармаваная. Але гэта не азначае, што я задаволены. Хацелася б зрабіць больш. Я юрыдычны факультэт заканчваў для таго, каб вяршэнстваваў закон.
Еўрарадыё: А пра нашу рэчаіснасць часам кажуць, што законы не працуюць, не дзейнічаюць...
Рыгор Васілевіч: У нас занадта шмат законаў. І гэта жаданне, прыняць усё больш заканадаўчых актаў, не зусім аптымальнае. Можа, трэба паглядзець і расчысціць гэта заканадаўства. Можа, неабходна вызначыць мінімум забарон, і каб больш было свабоды прававой.