Беларусь i Расiя знялi ўсе рознагалоссi па пасажырскiх авiяперавозках
Пра гэта заявiў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Анатоль Калiнiн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы знялi ўсе рознагалоссi ў галiне пасажырскiх авiяперавозак i дамовiлiся, што ў летнi перыяд будзем лятаць з частатой пяць на пяць: пяць з беларускага i пяць з расiйскага боку", — заявiў Анатоль Калiнiн.
Паводле яго слоў, галоўнае, на што арыентавалiся бакi падчас перагавораў, гэта iнтарэсы пасажыраў. "Галоўнае для авiяперавозчыка — зручнасць пасажыраў. Трэба прадаставiць столькi частот, каб i бiзнэс-супольнiцтвы, i турысты, i iншыя грамадзяне маглi свабодна i ў любы час ажыццяўляць палёты. Эканамiчнае пытанне — другаснае", — адзначыў ён.
Як паведамлялася, спрэчкi памiж авiяцыйнымi ўладамi дзвюх краiн адбылiся з-за колькасцi рэйсаў, якiя выконваюцца памiж Мiнскам i Масквой.