ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Грэкі падпалілі міністэрства адміністрацыйнай рэформы

У міністэрстве адміністрацыйнай рэформы Грэцыі ў ноч на 9 красавіка адбыўся пажар: у будынак кінулі бутэльку з запальнай сумессю. У выніку пажару амаль цалкам выгараў першы паверх прылеглай да міністэрства прыбудовы, таксама пацярпелі прыпаркаваныя побач аўтамабілі. Мясцовая паліцыя падазрае ў нападзе антыўрадавых дэманстрантаў, якія такім чынам ужо спрабавалі падпаліць некалькі банкаў, урадавых будынкаў, замежных пасольстваў і прадстаўніцтваў буйных кампаній.

Ва Украіне 140 нелегальных міні-НПЗ

Ва Украіне працуе каля 140 нелегальных нафтаперапрацоўчых міні-заводаў, якія выпускаюць нафтапрадукты нізкай якасці, не плацяць падаткі і дэстабілізуюць сітуацыю на рынку нафтапрадуктаў. Пра гэта ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Бойка. Міністр запэўніў, што ўрад Украіны будзе трымаць сітуацыю пад кантролем. У прыватнасці, плануецца закрыць нелегальныя міні-НПЗ, увесці плаваючыя акцызныя стаўкі на бензін.

Усяго 1 порцыя ягад у тыдзень абароніць мозг ад узроставых змяненняў

Калі кожны тыдзень з'ядаць па кубку ягад, верагоднасць развіцця хваробы Паркінсона зменшыцца на чвэрць, робяць выснову эксперты з Гарварда і Універсітэта Усходняй Англіі. Дапамогуць любыя прадукты, багатыя на флаваноіды (у іх лік уваходзяць таксама яблыкі, гарбата і чырвонае віно), піша Thе Tеlеgrарh. Аналіз дыеты, ладу жыцця і іншых фактараў дазволіў устанавіць: людзі, якія спажываюць вялікую колькасць флаваноідаў з ежай, на 40% радзей пакутавалі ад хваробы Паркінсана. Мяркуючы па ўсім, ягады таксама абаранялі ад узроставых змяненняў, змяншалі рызыку хвароб сэрца, гіпертаніі, некаторых відаў раку. А падклас флаваноідаў — антацыяны — захоўвалі клеткі мозга.

ЗША накіравалі ў Персідскі заліў другі авіяносец

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙКамандаванне ВМС ЗША накіравала ў Персідскі заліў ударную авіяносную групу на чале з авіяносцам "Энтэрпрайз". Яна стане на баявое дзяжурства разам з аналагічнай групай на чале з авіяносцам "Авраам Лінкальн".

Прадстаўнік камандавання Пятага флоту ВМС ЗША Эмі Дэрык-Фрост заявіла, што за апошнія дзесяць гадоў адразу два авіяносцы прысутнічалі ў акваторыі Персідскага заліву толькі чатыры разы. Пры гэтым яна адмовілася звязваць гэты факт з тым, што адбываецца з Іранам, растлумачыўшы, што авіяносцы займаюцца падтрымкай дзеянняў амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане і барацьбой з пірацтвам каля берагоў Самалі.

Цікава, што другі авіяносец прыйшоў у заліў за некалькі дзён да пачатку перамоў па іранскай ядзернай праграме, якія павінны пачацца ў суботу ў Турцыі. Чакаецца, што падчас гэтых перамоў краіны Захаду ў жорсткай форме запатрабуюць, каб Тэгеран адмовіўся ад далейшага ўзбагачэння ўрану. У адваротным выпадку Іран можа сутыкнуцца з новымі, больш суровымі санкцыямі.

←Брестчанину дали 4 года за продажу стройматериалов с чужих земельных участков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика