У Лынтупах "укрыжавалі" святара

Источник материала:  
Шосты год запар у парафіі Святога Апостала Андрэя, якая знаходзіцца ў колішнім мястэчку Лынтупы, адбываецца тэатралізаваная імітацыя крыжовага шляху Ісуса Хрыста. Кіруе парафіяй ксёндз-пробашч Павел Кнурэк, пад кіраўніцтвам якога быў створаны клерыкальны самадзейны тэатр для ўвасаблення вобраза шляху ў Пальмавую нядзелю.  

У Лынтупах "укрыжавалі" святара

Штогод парафіяне нясуць да высокай гары вялікі драўляны крыж — нароўні з мужчынамі і юнакамі нясуць нават жанчыны. Яркую працэсію сустракаюць "салдаты" ў чырвоных плашчах і шлемах. Пад гукі сумнай музыкі святар у вобразе Хрыста валачэ на сабе крыж на вяршыню гары, дзе ён будзе "распяты". Дзейства кранае душу кожнага ўдзельніка духоўнай працэсіі, якая нездарма ладзіцца ў перадвелікодныя дні.  

У Лынтупах "укрыжавалі" святара

  Валерый Кавалёнак, фота аўтара.

Пастаўскі раён.

←Почем слёзы у берёзы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика