Лепшая марка Беларусі

Источник материала:  

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта" паведамляе, што з 25 лютага па 25 сакавіка 2012 года праводзіўся конкурс "Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2011 года".

Атрымана 1719 анкет пра лепшую паштовую марку 2011 года. Па выніках конкурсу вызначаны лепшы паштовы выпуск Рэспублікі Беларусь 2011 года. Ім стаў паштовы блок "Сумесны выпуск Рэспублікі Беларусь і Ісламскай Рэспублікі Іран" (340 галасоў). Мастацкае афармленне паштовага блока Яўгена Сіманенкі.

Другое месца (328 галасоў) — блок "850-годдзе стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай" наміналам 10 000 руб., у вырабе якога выкарыстаны тэхналогіі тэрмічнага ціснення металізаванай фольгай залацістага колеру і кангрэўнага ціснення; трэцяе (224 галасы) — блок "850-годдзе стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай" наміналам 5 000 руб., пры вырабе якога выкарыстана тэхналогія кангрэўнага ціснення.

РУП "Белпошта" дзякуе ўсім за ўдзел у апытанні і прапановы, выказаныя ў анкетах. Згодна з умовамі конкурсу, 10 удзельнікаў апытання, якія даслалі пісьмы з правільна запоўненай анкетай і назвалі пераможцу, будуць узнагароджаны тэматычнымі камплектамі паштовых марак і 100 удзельнікаў — наборамі філатэлістычнай прадукцыі.

←Почем слёзы у берёзы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика