Згарэлі з леташняй травой

Источник материала:  

Згарэлі з леташняй травойЗ пачатку года ў прыродных пажарах загінула чатыры чалавекі.

Пра гэта паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксей Вараб'ёў на сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры:

— Калі глядзець леташнюю статыстыку, то за аналагічны перыяд здарылася 226 прыродных пажараў, а сёлета — 1417. Мінулагодні паказчык па пажарах у прыродных экасістэмах перавышаны. Гэта звязана з тым, што было ўжо некалькі пагодлівых цёплых дзён, калі людзі прыбіралі леташнюю сухую траву, падпальваючы яе, што ў выніку прывяло да трагедый. У асноўным загінулыя пры такіх абставінах — пажылыя людзі.

Трэба адзначыць, што ахвяр прыродных пажараў за ўвесь мінулы год налічвалася сем. Статыстыка першых чатырох месяцаў новага года — больш чым палова ад гэтай лічбы. Да адказнасці за спальванне сухой травы ўжо прыцягнута 200 чалавек. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях раяць пазбаўляцца ад травы без выкарыстання агню, скошваць яе ці вывозіць са смеццем.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

←Почем слёзы у берёзы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика