Ад Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь

Источник материала:  

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2012 года дапушчаны наступныя работы:

<І>Арцем'еў Міхаіл Валянцінавіч, Лесніковіч Анатоль Іванавіч, Івашкевіч Алег Анатольевіч "Цыкл навуковых прац "Новыя неарганічныя злучэнні і матэрыялы на аснове мікра- і нанапамерных часціц: атрыманне, уласцівасці, прымяненне". Вылучыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Прадстаўлены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Танін Леанід Віктаравіч, Маісеенка Пётр Васільевіч, Макарэвіч Мікалай Яўгенавіч "Распрацоўка і шырокамаштабнае ўкараненне нацыянальных сродкаў абароны дакументаў, каштоўных папер і асабліва каштоўных аб'ектаў на аснове галаграфічных метадаў". Вылучыла закрытае акцыянернае таварыства "Галаграфічная індустрыя". Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Соцкі Мікалай Барысавіч "Распрацоўка, асваенне вытворчасці і прасоўванне на замежныя рынкі фрыкцыйных трэнажораў з многімі ступенямі свабоды". Вылучыла ўстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры". Прадстаўлена Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Вільчук Канстанцін Усцінавіч, Гнядзько Таццяна Васільеўна, Мастоўнікаў Васіль Андрэевіч "Інавацыйныя медыцынскія тэхналогіі неінвазіўнай дыягностыкі і лячэння неанатальнай жаўтухі ў дзяцей". Вылучана дзяржаўнай установай "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Маці і дзіця". Прадстаўлена Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Багатыроў Юрый Уладзіміравіч, Турцэвіч Аркадзь Сцяпанавіч, Шведаў Сяргей Васільевіч "Распрацоўка і арганізацыя прамысловай вытворчасці канкурэнтаздольных высоканадзейных мікраэлектронных вырабаў двайнога і спецыяльнага прызначэння". Вылучылі дзяржаўнае аб'яднанне "НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве" і адкрытае акцыянернае таварыства "Інтэграл". Прадстаўлена Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Глухманчук Уладзімір Уладзіміравіч, Зайцаў Валерый Аляксандравіч, Чыжык Сяргей Антонавіч "Распрацоўка і асваенне выпуску высокадакладнага зборачнага і зондавага абсталявання, яго інтэграцыя ў вытворчасць вырабаў мікраэлектронікі спецыяльнага і двайнога прызначэння". Вылучана дзяржаўным навукова-вытворчым аб'яднаннем дакладнага машынабудавання "Планар". Прадстаўлена Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Сцяпук Леанід Якаўлевіч, Казачонак Сяргей Аляксеевіч, Самасюк Уладзімір Георгіевіч "Стварэнне і асваенне імпартазамяшчальных прыярытэтных комплексаў сістэмы машын для механізацыі тэхналагічных працэсаў у земляробстве Рэспублікі Беларусь". Вылучана рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі". Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Галавач Андрэй Альбертавіч, Нікалаеў Юрый Іванавіч, Гарко Яўген Аляксеевіч "Распрацоўка і асваенне вытворчасці спецыяльных колавых шасі і цягачоў чацвёртага пакалення ваенна-тэхнічнага і двайнога прызначэння". Вылучыла адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі завод колавых цягачоў". Прадстаўлена Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь.

Піліпенка Уладзімір Мітрафанавіч, Данілеўскі Леанід Мікалаевіч, Пацяршчук Уладзімір Анатольевіч "Інавацыйныя тэхналогіі, інжынерныя і праектныя рашэнні энергаэфектыўных жылых дамоў масавага будаўніцтва". Вылучыла рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Інстытут жылля — НДПТІБ імя Атаева С.С.". Прадстаўлена Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі звяртаецца да спецыялістаў, кіраўнікоў арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў, прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў з просьбай прыняць удзел у абмеркаванні ўказаных работ і аўтарскіх калектываў.

Водгукі спецыялістаў, матэрыялы грамадскага абмеркавання, прапановы і заўвагі па работах і аўтарскіх калектывах прымаюцца да 15 верасня 2012 года па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66. Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.

Тэл. (017) 284-11-63; тэл. / факс (017) 284-24-56.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2012 года дапушчаны наступныя работы:

Мацкевіч Вольга Васільеўна, Манаеў Віктар Сяргеевіч, Зубрыч Андрэй Дзмітрыевіч. Спектакль "Пінская шляхта" В.Дуніна-Марцінкевіча. Вылучаны дзяржаўнай установай "Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Янкі Купалы". Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Шабалін Анатоль Андрэевіч, Рымашэўская Раіса Генадзеўна, Іванова Людміла Уладзіміраўна. Рэканструкцыя і рэстаўрацыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Вылучыла рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Інстытут Белдзяржпраект". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Чарняўскі Мікалай Мікалаевіч. Кніга для дзяцей "Сонечны кошык" (2009). Вылучана: установа "Рэдакцыя часопіса "Вясёлка". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Дарафеева Ірына Аркадзеўна. За стварэнне і выкананне аўтарскіх канцэртных праграм у рамках сацыяльна-гуманітарнага тура "Пад мірным небам" у 2001-2009 гадах у падтрымку Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі. Вылучана ўстановай "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Плігаўка Уладзіслаў Мікалаевіч. За значныя дасягненні выканальніцкага майстэрства пры падрыхтоўцы і выкананні канцэртных праграм у 2002-2009 гадах. Вылучана ўстановай "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія". Прадстаўлена Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч, Марозаў Ігар Вячаслававіч. Цыкл манументальных работ пад назвай "І памятае свет уратаваны" (2005-2009). Вылучаны ўстановай адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў". Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Бутэвіч Анатоль Іванавіч. За серыю кніг "Сем цудаў Беларусі". Вылучыла грамадскае аб'яднанне "Беларускі фонд культуры". Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый, устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў з просьбай прыняць удзел у абмеркаванні пералічаных работ і аўтарскіх калектываў.

Водгукі, матэрыялы грамадскага абмеркавання, прапановы і заўвагі па работах і аўтарах просьба накіроўваць у Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры да 15 верасня 2012 года на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 412.

Тэл./факс (017) 284-23-81.

УНП 101078490.

←Почем слёзы у берёзы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика