У Беларусі ствараюцца дадатковыя ўмовы па арганізацыі працы работнікаў

Источник материала:  

У Беларусі ствараюцца дадатковыя ўмовы па арганізацыі працы работнікаў і пашырэнні магчымасцяў іх занятасці. Адпаведны ўказ № 156 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання працоўных адносін" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 красавіка.

Указам прадугледжваецца павелічэнне гранічнай нормы працягласці звышурочных работ на працягу года да 180 гадзін пры ўмове, што звышурочныя работы для кожнага работніка не будуць перавышаць 10 гадзін у рабочы тыдзень, а працягласць штодзённай работы з улікам звышурочных работ — 12 гадзін.

Прадугледжваецца таксама прадастаўленне работніку, які знаходзіцца ў водпуску без захавання або з частковым захаваннем заработнай платы, прадастаўленым па ініцыятыве наймальніка ў выпадку неабходнасці часовага прыпынення работ або змяншэння іх аб'ёму, права працаваць па сумяшчальніцтве поўны рабочы дзень (змену).

Гэтыя меры дадуць магчымасць улічыць інтарэсы як работнікаў, так і наймальнікаў і дасягнуць збалансаванага падыходу да арганізацыі працоўных адносін.

←На столичной улице Академической впервые в Беларуси установили светодиодное освещение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика