РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Мінчанам абяцаюць дадатковыя паркоўкі

Летась 40% месцаў для машын у дварах сталіцы пабудавалі на сродкі грамадзян і арандатараў будынкаў, якія ёсць ля жылых дамоў. Сёлета сталічныя камунальнікі плануюць гэтую лічбу давесці да 50%.

— Кожны раз пры праектаванні капітальных рамонтаў жылых дамоў мы прадугледжваем ўладкаванне дадатковых парковачных месцаў, — расказала намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнай арганізацыі "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Галіна Гілевіч. — Летась з'явілася 9000 дадатковых месцаў для аўтамабіляў у дварах, але адчувальнага эфекту гэта не дало.

Сярод сёлетніх планаў сталічных камунальнікаў — 8 тысяч машынамесцаў у дварах, а таксама расшырэнне дваровых праездаў за кошт зялёных зон. Дарэчы, каб не псаваць зялёныя зоны, мінчанам прапаноўваюць варыянт з так званымі "экапаркоўкамі".

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

Пасажырка загінула, кіроўца ўцёк

Уначы на сталічным праспекце Незалежнасці адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам.

Тут адбыўся наезд на мачту вулічнага асвятлення легкавога аўтамабіля "КІА". Уладальнік машыны з месца здарэння ўцёк і зараз яго асоба высвятляецца. Сталічным выратавальнікам давялося пры дапамозе гідраўлічнага інструмента даставаць з салона аўтамабіля труп жанчыны: пасажырка ехала на пярэднім сядзенні. Асоба загінулай таксама высвятляецца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Літоўцаў узялі з буйной партыяй наркотыкаў

Як паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, днямі на чыгуначным вакзале Мінска па прыбыцці цягніка Вільнюс — Масква праваахоўнікі затрымалі двух грамадзян Літвы. У іх вялікай сумцы з двайным дном было знойдзена 5 кг метамфетаміну, 3 кг гашышу, 1 кг марыхуаны і 130 г какаіну.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

←На столичной улице Академической впервые в Беларуси установили светодиодное освещение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика