У Беларусі падаражэлі жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва

Источник материала:  

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 29 сакавіка 2012 года № 283 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 года № 138", якая ўступіла ў сілу з 1 красавіка гэтага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Для забеспячэння крыніцамі фінансавання кошт паслуг па тэхнічным абслугоўванні і адлічэнняў на капітальны рамонт жылых дамоў павялічыўся на 13 працэнтаў і склаў Br395 за квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц. Пры гэтым кошт гэтых паслуг для тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма пражываючымі павялічыўся на Br4320, або на 2 працэнты.

Акрамя таго, павялічаны тарыфы на ЖКП для грамадзян, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, у сярэднім на 10 працэнтаў. Кошт жыллёва-камунальных паслуг для гэтай катэгорыі насельніцтва не пераглядаўся з 1 лютага мінулага года, падкрэслілі ў прэс-службе. Так, цеплавая энергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 красавіка каштуе Br119 315,6 за Гкал (раней — Br108 468,7), халоднае водазабеспячэнне — Br1590 за кубічны метр (Br1440,9), каналізацыя — Br1220 за кубічны метр (Br1105). Карыстанне ліфтамі падаражэла на Br392 да Br4260 з аднаго пражываючага ў месяц.

Што датычыцца прыроднага газу, то кошт яго кубічнага метра ў жылых дамах і кватэрах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу дасягне Br1040,8 (раней — Br946,2). У кватэрах і дамах, дзе не ўстаноўлены прыборы ўліку, пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) газ будзе каштаваць Br8326,4 з аднаго пражываючага ў месяц (Br7569,6), пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — Br23 938,4 з аднаго пражываючага ў месяц (Br21 762,6), пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — Br13 530,4 з аднаго пражываючага ў месяц (Br12 300,6), а пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — Br8326,4 за квадратны метр агульнай плошчы ў месяц (Br7569,6).

Для ацяплення нежылых памяшканняў з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу карыстальніку паслуг давядзецца плаціць Br1040,8 за кубічны метр прыроднага газу. Калі ж прыборы ўліку адсутнічаюць, цана квадратнага метра ў месяц дасягне Br31 224 (Br28 386) за ацяпленне цяпліц і збудаванняў уцепленага грунту і Br19 775,2 (Br17 977,8) за ацяпленне гаражоў, майстэрняў і іншых нежылых памяшканняў.

Кошт звадкаванага газу ўстаноўлены на ўзроўні Br7964,9 за кубічны метр (Br7240,8) пры ўмове наяўнасці прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу. Калі ж прыборы ўліку не ўстаноўлены, цана звадкаванага газу дасягне Br23 894,7 з аднаго пражываючага ў месяц (Br21 722,4) — пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага), Br67 702 з аднаго пражываючага ў месяц (Br61 546,8) — пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння), Br31 859,5 з аднаго пражываючага ў месяц (Br28 963,2) — пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) і Br23 894,7 за квадратны метр агульнай плошчы ў месяц (Br21 722,4) — пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў. Балон звадкаванага газу вагой 21 кг падаражэе на Br6210 да Br68 290, а кошт кілаграма — на Br295,6 да Br3251,9.

Згодна з пастановай, тарыф на электрычную энергію для катэгорыі грамадзян, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслуг, устаноўлены на ўзроўні Br405,1 за 1 кВтч (Br368,3). Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах складзе Br283,6 за 1 кВтч (Br257, 8) пры мінімальных нагрузках (з 22.00 да 17.00) і Br810,2 за 1 кВтч (Br736, 6) пры максімальных (з 17.00 да 22.00).

←Власти Беларуси продолжают оспаривать жалобу по делу Ковалева в Комитете ООН

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика