ФАКТ
Афіцыйнае папярэджанне вынесена пракурорам Мазырскага раёна Гомельскай вобласці жыхару Мазыра — аб недапушчальнасці дзейнасці, звязанай з планаваннем, арганізацыяй і падрыхтоўкай да ажыццяўлення дзеянняў экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару.
Як расказалі ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, студэнт адной з вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна трапіў у поле зроку супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі як асоба, якая збірае інфармацыю аб спосабах вырабу выбуховых рэчываў і самаробных выбуховых прылад у хатніх умовах. Сам студэнт падчас праверкі растлумачыў, што ён сапраўды захапляецца хіміяй, асабліва працэсамі, якія адбываюцца пры гарэнні і выбуху. Атрыманую з розных крыніц інфармацыю назапашваў, аднак свае веды на практыцы не ўжываў. Грамадзяніну растлумачаны нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымасць прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці пры парушэнні.
Пакуль дзіця глядзела мульцікіЖыхарка Рэчыцы зазірнула да суседкі, якая жыла на тым жа паверсе — літаральна на пару хвілін. Гэтага часу хапіла, каб двухгадовая дачка замкнула за ёй дзверы.
Трапіць у сваю кватэру жанчына ўжо не магла, а адчыніць дзверы ў дзіцяці сіл не хапіла. Давялося звяртацца па дапамогу да выратавальнікаў. Па аўталесках супрацоўнік МНС дабраў- ся да акна кухні на шостым паверсе і адчыніў дзверы знутры. Дзіця нават не зразумела, чаму так перапалохаліся дарослыя — дзяўчынка ўвесь час, пакуль яе выратоўвалі, спакойна ляжала на канапе і глядзела мультфільмы "Маша і мядзведзь".
Ірына АСТАШКЕВІЧ