У гомельскім выцвярэзніку першакрасавіцкае падаражанне адчулі 12 чалавек

Источник материала:  
02.04.2012 14:31 — Новости Общества

У гомельскім выцвярэзніку першакрасавіцкае падаражанне адчулі 12 чалавек


Выпівохі заплацяць па новых коштах — 250 тысяч за ноч. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў гомельскім выцвярэзніку.

Выцвярэзнік: “Ужо з першага ў нас людзі ляжаць. Вось сёння 12 чалавек. З 1 красавіка мы працуем у суме 250 тысяч за паслугі медвыцвярэзніка”.

Калі ў чалавека, які трапіў у выцвярэзнік, не будзе з сабой 250 тысяч, да яго на працу пойдзе спецыяльны ліст. Калі і гэта не дапаможа, грошы будуць спаганяць праз суд.

Нагадаем, з 1 красавіка ўтрая павысілася базавая велічыня, а з ёй — і паслугі выцвярэзніка. Раней працверазець каштавала 87 тысяч.

 
←На этой неделе в Беларуси ожидается неустойчивая и холодная для апреля погода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика