Колькасць жыллёвых чаргавікоў паменшылася на 6 тысяч сем'яў

Источник материала:  

На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Беларусі было на канец 2011 года 849,2 тысячы грамадзян (сем'яў), што на 6,3 тысячы менш, чым год таму, паведамілі рэдакцыі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

З агульнай колькасці жыллёвых чаргавікоў 383,5 тысячы складаюць маладыя сем'і, паляпшэння жыллёвых умоў чакаюць 19,6 тысячы шматдзетных сем'яў і 19,3 тысячы грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. Спецыялісты статыстычнага камітэта адзначаюць, што напрыканцы мінулага года 178,8 тысячы жыхароў Беларусі знаходзіліся на жыллёвым уліку 10 гадоў і больш. Летась атрымалі новае жыллё і палепшылі сваё жыллёвыя ўмовы 47,7 тысячы грамадзян (сем'яў).

Сяргей КУРКАЧ.

←Могилевчане называют "необходимую", по мнению специалистов, обрезку деревьев "варварством"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика