На службе ў Асцёра

Источник материала:  

Калі ж пад'ём вады за суткі перавышае дзесяць сантыметраў, замеры робяцца нават чатыры разы. І тады яна нацягвае боты-балотнікі, бярэ ружовы чамаданчык і ў суправаджэнні ганаровага эскорту — сабакі Умкі — едзе на высокі бераг Асцёра. Вядзе назіранні заўсёды: і калі таўшчыня лёду перавышае паўметра, і калі рэчка амаль перасыхае ў летнюю спёку. У прыроды выхадных няма.

Гэты гідралагічны пост заснаваны ў 1943 годзе. Ён адзіны не толькі ў Клімавіцкім раёне — ва ўсёй усходняй частцы Магілёўшчыны. І будзе існаваць, як кажа Лідзія Жыголіна, да тых часоў, пакуль цячэ рака.

На службе ў Асцёра

Лідзія вырасла на гэтым беразе, у гэтай вёсцы. Але дзіўны лёс! Прафесію сувязіста атрымала ў Ленінградзе, працавала пад Смаленскам, потым ва Украіне. І зноў — дома.

Каб, акрамя абавязкаў гідролага, весці сінаптычныя і метэаралагічныя назіранні, быць старастай вёскі і нават падпрацоўваць у якасці паштальёна.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара.

Клімавіцкі раён.

←Решение о судьбе разрушенного взрывом дома под Логойском будет принято после экспертизы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика