"Мы даўно ўжо каманда...

Источник материала:  

...Дзіўна, але факт: літары ў словах "фотааматар" і "фотамайстар" амаль адны і тыя ж, а вось сэнс... Першы (вы заўважалі) ледзь не ўмольвае: "Усмешачку, усмешачку", а глянеш на картку — заплакаць хочацца... Другі ж, як правіла, не просіць нічога — проста здымае. Усмешка з'яўляецца сама — потым. Менавіта з гэтых радкоў распачынаўся адмысловы звяздоўскі конкурс на лепшы подпіс да здымка.

Прайшло з таго часу амаль дзесяць гадоў, вынік якіх — каля сотні фатаграфій, каля дзвюх тысяч варыянтаў подпісаў! І калі б цяпер гэты скарб сабраць пад адною вокладкай...

З гэтым, як вы разумееце, складанасцяў шмат, а вось сабраць аўтараў... Як высветлілася — толькі заікніся, толькі ўзгадай, што ў рубрыкі дзень народзінаў, яны ("мы даўно адна каманда, мы — у лепшым сэнсе — банда"...) тут жа стэлефанаваліся, тут жа вырашылі, што ў маі "нашых дзевак з гародаў не выцягнеш", таму трэба з'язджацца зараз — каб нарэшце ўбачыць адзін аднаго, пазнаёміцца, пажартаваць — годна сустрэць Дзень смеху.

Такім чынам (па папярэдняй дамове) збор аб'яўляецца на пятніцу 30 сакавіка, на 12 гадзін, у рэдакцыі. Свой удзел у сустрэчы пацвердзілі спадарыні Чыгрынава з Вілейшчыны, Кусянкова з Рагачоўшчыны, Кузьменка з Мінска, спадары Гарачоў з Іўеўшчыны, Гаўрыш з Чавусаў...

Засталося памарыць, што да іх далучацца Віктар Федарака са Скідаля, Уладзімір Лясун з Бярэзіншчыны, Пятро Звягінцаў з Кіраўска, Таццяна Вялічка з Валожыншчыны, Юлія Кажура з Вілейкі, нашы любімыя, шаноўныя аўтары (усе прозвішчы не пералічыш...) з Гомеля, Гродна, Клецка, Асіповіч, Бабруйска, Оршы, Івянца, Дзяржынска, Ушаччыны, Шаркаўшчыны, Пастаў і Пастаўшчыны, з Аўцюкоў...

Чакаць будзем усіх, незалежна ад таго, хто і калі друкаваўся, колькі разоў. Прызоў (каштоўных) не абяцаем. Але ж на тое, што далучыцца "Вожык", што ўсім будзе цікава і весела, шчыра спадзяёмся.

Валянціна Доўнар, Анатоль Кляшчук.

Р.S. Даведкі па тэл. у Мінску 287-18-51.

←Решение о судьбе разрушенного взрывом дома под Логойском будет принято после экспертизы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика