Справа — у трубе? Якую зацэментавалі

Источник материала:  

Двухкватэрны дом, што стаіць на ўскрайку вёскі Лебядзінец Мінскага раёна, увесну штогод падтоплівае: вада з суседняга саўгаснага поля сыходзіць з яго звыклым для сябе рэчышчам. Жыхары дома лічаць, што абараніць падворак дапамагла б абводная канава, аднак ніяк не могуць дабіцца, каб яе не тое што пракапалі, а нават разабрацца ў тым, хто ж яе павінен зрабіць.

У Лугаслабадскім выканкаме пра згаданую сітуацыю добра ведаюць. Старшыня Марына Анісковіч адразу назвала яе заблытанай.

— На віноўніка нават падавалі ў суд, аднак той туды не з'яўляўся. І ў выніку суд адхіліў усе прэтэнзіі, паколькі выйшлі тэрміны прыцягнення грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці. Зараз у сітуацыі спрабуем разабрацца наноў, — распавяла ў тэлефоннай гутарцы Марына Станіславаўна.

Калі коратка, дык праблема быццам бы ў наступным. Грамадзянін будуе дом, адпаведна, агарадзіў участак капітальным плотам. І адначасова "прыхапіў" кавалак тэрыторыі побач, на якім пад дарогай ляжыць труба для сцёку талых вод. І трубу тую... зацэментаваў.

— Гэты чалавек сцвярджае, што ніякай лішняй тэрыторыі не захопліваў, кажа, што гэта сельскі Савет яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў у нечым памыліўся. Каб пацвердзіць або абвергнуць факт самавольнага захопу зямлі, трэба дакладныя замеры тэрыторыі. Іх павінен выканаць "Белгіпразем". Замову на замеры мы ўжо зрабілі, а калі яны будуць гатовы — залежыць не ад нас, — расказала далей Марына Анісковіч.

Праўда, далей яна прызнае: калі пацвердзіцца, што грамадзянін нічога не парушыў, праблему давядзецца вырашаць з іншага боку. Толькі вось як, задаецца сама пытаннем старшыня сельвыканкама. "Колькі часу таму як варыянт разглядалася магчымасць зрабіць абводную канаву — збоку — праз палеткі сельскагаспадарчага прадпрыемства. Аднак асаблівасці рэльефу не дазваляюць таго зрабіць: справа і злева ўзвышшы, а якраз паміж імі — вёска..."

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Проня подтопила низководный мост в Чаусском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика