Беларусь зробіць усё, каб беларусы замежжа адчувалі любоў і падтрымку Радзімы

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша імкненне быць беларусам і за межамі сваёй Айчыны заслугоўвае самай глыбокай павагі. Перакананы, што вашы намаганні і ў далейшым будуць накіраваны на высакародныя мэты, — адзначыў Прэзідэнт. — Рэспубліка Беларусь зробіць усё, каб беларусы замежжа адчувалі любоў і падтрымку Радзімы".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя і энергіі, аптымізму і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах.

←Проня подтопила низководный мост в Чаусском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика