Ветрана, а часам мокры снег

Источник материала:  

На гэтым тыдні на тэрыторыі Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е, калі атмасферныя франты прынясуць да нас ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Гэта будзе тыдзень моцных вятроў. У сераду ўначы пахаладае да мінус 4 — плюс 3 градусаў, удзень — 3—10 цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 11—17 градусаў. У чацвер зноў будзе моцны вецер парывамі да 15—20, а месцамі і да 22 м/с. Часам будзе ісці дождж, а на поўначы — дождж з мокрым снегам. Тэмпература ўначы 0—плюс 7, удзень — 4—11 цяпла. Ветрана, месцамі мокры снег і дождж прагназуецца і ў пятніцу. Тэмпература ўдзень толькі 3—10 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

←Проня подтопила низководный мост в Чаусском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика