Беларусь выбрала самую бяспечную пляцоўку для будаўніцтва АЭС

Источник материала:  

Першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Кулік лічыць, што для будаўніцтва АЭС у Беларусі выбралі самы бяспечны варыянт.

Як вядома, будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі будзе весціся ў Астравецкім раёне, непадалёк ад Літвы. Падобная перспектыва даволі негатыўна ўспрымаецца ў прыбалтыйскай рэспубліцы. Распачаць будоўлю збіраюцца ў красавіку, а беларуская дэлегацыя толькі што вярнулася з Жэневы, дзе праходзіла пасяджэнне камітэта па выкананні канвенцыі аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце. У Швейцарыі разглядалі скаргу Літвы пра невыкананне Беларуссю пэўных палажэнняў у планаванні будаўніцтва АЭС.

— Асноўнае пытанне літоўцаў — размяшчэнне пляцоўкі ў непасрэднай блізкасці да сталіцы Літвы Вільнюса, — зазначыў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі Аляксандр Андрэеў, начальнік упраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Мінпрыроды. — Іх не задавальняе толькі гэты факт. Пры гэтым яны кажуць, што ў сувязі з блізкасцю да сталіцы ім неабходна будзе прымаць у надзвычайных сітуацыях абарончыя захады. У прэсе нават казалі, што трэба распрацаваць план эвакуацыі Вільнюса. Але ў матэрыялах па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе паказана, што ніякага значнага ўплыву, нават пры запраектных аварыях, на тэрыторыю Літвы не будзе. Іх пазіцыя ў тым, што неабходна скасаваць усе рашэнні, якія былі прынятыя, і перагледзець месца размяшчэння аб'екта.

— Мы адкрытыя і разлічваем на канструктыўны дыялог, — кажа Віталь Кулік. — Камітэт выпрацуе рэкамендацыі для абедзвюх дзяржаў. І першае — заклікаць да прыняцця пагаднення паміж краінамі па рэалізацыі праекта. Мы далі камітэту поўную інфармацыю, пацверджаную дакументальна.

У сваю чаргу, Віталь Кулік падкрэсліў, што першапачаткова стаўленне Літвы было насцярожаным. "Літва да моманту спынення Ігналінскай АЭС прадавала вялікую колькасць электраэнергіі ў Беларусь і развівала сваю эканоміку. З часам вырашылі будаваць уласную атамную электрастанцыю, але ўжо запраектавалі Балтыйскую, а тут яшчэ беларусы... Безумоўна, гэта эканамічна важны аргумент, які ў дадзенай сітуацыі дамінуе над іншымі".

Дарэчы, з беларускага боку ёсць шмат прэтэнзій да якасці праходжання працэдур ацэнкі ўздзеяння на наваколле новай літоўскай АЭС у Вісагінасе. "Яна сапраўды запланавана ў 2,3 кіламетра ад мяжы з Беларуссю. Нават санітарна-ахоўная зона трапляе на тэрыторыю нашай краіны. А гэта і возера Дрысвяты. Прапісвалі раней расійскі тып рэактара, а сёння разглядаюць японскі. У нас ёсць што з імі абмяркоўваць".

Як лічыць Віталь Кулік, няма ніякіх падстаў, каб пытанне разглядалі ў іншых інстанцыях:

— Беларусь — суверэнная дзяржава і мае права развіваць сваю атамную энергетыку. Мы выбралі самую бяспечную пляцоўку. Нашы суседзі павінны вітаць гэта таксама.

Тарас ШЧЫРЫ.

←Белорусские гиды-переводчики выступают за создание в Беларуси музея Первой мировой войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика