Долар захістаўся, але ўтрымаўся

Источник материала:  

Увесь тыдзень беларусы чакалі, што долар пераскочыць псіхалагічную лінію ў 8000 рублёў, але гэтага не адбылося. І нарэшце па выніках тыдня ён увогуле вырас.

Але не моцна: усяго на 10 рублёў (плюс 0,1%) і цяпер каштуе 8070. Еўра вырас больш значна — на 140 рублёў (плюс 1,3%) да 10680. І толькі расійскі рубель застаўся на тым жа ўзроўні — 274,5 рубля. Акрамя таго, Нацыянальны банк адзначае за студзень—сакавік 2012 года узмацненне ашчадных працэсаў у эканоміцы. З пачатку года насельніцтва прынесла ў банкі ў нацыянальнай і замежнай валютах каля 4,9 трыльёна рублёў (сярод гэтай лічбы рублёвыя уклады склалі 2,5 трыльёна). Аднак паглядзім, ці захаваецца гэта тэндэнцыя, бо інфляцыя меншае, а значыць, стаўка рэфінансавання будзе непазбежна зніжацца і рабіць рублёвыя ўклады менш прывабнымі.

У той жа час у свеце працягваюць шукаць выйсце з фінансавага крызісу. Цікавае меркаванне на гэты конт падае часопіс Thе Есоnоmіst: "...Члены Еўрапейскага парламента думаюць, што разумеюць еўрапейскія інтарэсы лепш за міністраў..." Тут маецца на ўвазе, што трэба надаць больш улады і паўнамоцтваў нацыянальным урадам краін Еўрасаюза. Аўтарытэтнае выданне лічыць, што тады праблемы будзе вырашаць лягчэй. Еўрапейскі парламент занадта адышоў ад свайго прызначэння і займаецца толькі павелічэннем сваёй ўлады, сцвярджаецца ў часопісы. Што ж, можа, маюць рацыю...

Забяспечыць сваю бяспеку спрабуюць і краіны BRІСS (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР). На наступным тыдні ў Дэлі яны збіраюцца абмеркаваць стварэнне агульнага банка развіцця. Між іншым, там жа можа быць разгледжана прапанова Кітая аб павелічэнні двухбаковага крэдытавання ў юанях. А Кітай, дарэчы, зараз вельмі імкнецца ператварыць юань у міжнародную валюту, якая будзе канкурыраваць з доларам і еўра. Улічваючы, што кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард ужо заяўляла аб верагодным статусе юаня як рэзервовай валюты МВФ, то ў кітайцаў зараз шмат магчымасцяў.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Белорусские гиды-переводчики выступают за создание в Беларуси музея Первой мировой войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика