Край Беларусі. Поўнач: Асвея
23.03.2012 11:40
—
Новости Общества
Край Беларусі. Поўнач: Асвея
Паўсядзённае жыццё беларусаў на самай перыферыі краіны. Якое яно? Першая частка вялікага дакументальнага спецпраекта фатографа НН Сяргея Гудзіліна.
У аўтобусе "Верхнядзвінск — Асвея" ўсе прызнаюць ува мне чужога чалавека — немясцовых паўсюль прыкмечваюць адразу. Вячэрні рэйс збірае людзей па навакольных вёсках гэтыя сорак кіламетраў ад самага паўночнага райцэнтра да самага паўночнага беларускага мястэчка… Праз паўтара дзясяткі кіламетраў на захад ад Асвеі — Еўрапейскі саюз і Латвія, на поўначы — Расія. Да Пскова адсюль бліжэй, чым да Мінска.