Дырэктар РІКВ: Нізкі сярэдні бал не з'яўляецца вынікам нізкай якасці тэставых заданняў
22.03.2012 08:32
—
Новости Общества
Дырэктар РІКВ: Нізкі сярэдні бал не з'яўляецца вынікам нізкай якасці тэставых заданняў
Як вы мяркуеце, пра што можа думаць абітурыент, які мае ў школьным атэстаце "васьмёрку", а на цэнтралізаваным тэсціраванні набірае ўсяго 11 балаў па гэтым прадмеце? Першае, што прыходзіць яму ў галаву, напэўна, што ў сістэме цэнтралізаванага тэсціравання адбыўся нейкі тэхнічны збой. Аднак высвятляецца, што ніякага тэхнічнага збою не было, а малады чалавек не змог справіцца нават з элементарнымі заданнямі часткі А, дзе абітурыенту прапануюцца правільныя адказы, а за заданні з вобласці В ён і ўвогуле не браўся. На жаль, такіх выпадкаў неадпаведнасці адзнак у школьных атэстатах з рэальным узроўнем ведаў іх уладальнікаў даволі шмат.
— Гэта вельмі небяспечна, калі выпускнік неадэкватна сябе ацэньвае. І проста недапушчальна, калі школьныя настаўнікі дапамагаюць яму памыляцца, выстаўляючы завышаныя адзнакі, — лічыць міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. — Гэта калі і не брак у нашай рабоце, але, сама меней, недапрацоўка.
На думку кіраўніка галоўнага адукацыйнага ведамства, вынікі тэсціравання — вельмі важны і адначасова трывожны сігнал для работнікаў адукацыі, паколькі аналіз вынікаў ЦТ выяўляе штогод у ведах абітурыентаў такія прабелы, якіх у прынцыпе быць не павінна. Менавіта таму Нацыянальнаму інстытуту адукацыі і ўпраўленням адукацыі было даручана разабрацца ў прычынах памылак, якія абітурыенты дапускаюць, адказваючы на элементарныя пытанні ў тэстах, і прапанаваць дзейсныя захады па выпраўленні сітуацыі: "Сёння мы шукаем сістэмныя памылкі, гэта значыць, памылкі ў функцыянаванні нашай сістэмы: у вучэбных праграмах, у падручніках, у рабоце нашых настаўнікаў".
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў лічыць, што школьны бал — гэта ацэнка настаўнікам ведаў школьніка, якая пры гэтым выконвае і ролю стымулу ў навучанні, таму часта завышаецца. Школьны настаўнік не толькі ацэньвае кожнага вучня, але і ўлічвае мінулыя яго заслугі, актыўную грамадскую працу, індывідуальныя якасці. Тэставы ж бал фарміруецца статыстычна і пазбаўлены ўсялякай суб'ектыўнасці:
— Для нас не мае значэння ні сацыяльны статус абітурыента, ні яго знешні выгляд, мы не можам улічваць, хто здаваў экзамен — флегматык ці сангвінік. Асноўная задача цэнтралізаванага тэсціравання — гэта супастаўленне ўзроўню падрыхтоўкі абітурыентаў у пэўнай галіне ведаў і іх ранжыраванне ў залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці па канкрэтным вучэбным прадмеце. І ні ў якім разе нізкі сярэдні бал па шэрагу прадметаў не з'яўляецца вынікам "нізкай" якасці тэставых матэрыялаў або дзеючай методыкі разліку тэставага бала. Скажыце, ці можна крыўдзіцца на градуснік, які сігналізуе, што ў хворага высокая тэмпература?
Як тлумачыць Мікалай Фяськоў, у тэсты, якія выкарыстоўваюцца для правядзення ЦТ, уключаюцца заданні з максімальнай дыферэнцыравальнай здольнасцю, што даюць найбольшы роскід у ацэнцы абітурыентаў, і адбракоўваюцца заданні, з якімі не спраўляецца ніводзін з удзельнікаў, паколькі яны, з пункту гледжання ранжыравання абітурыентаў, неінфарматыўныя.
Існуюць пэўныя законы пабудовы тэста, згодна з якімі ўзровень заданняў павінен узрастаць: абітурыент пры выкананні тэста рухаецца ад простых да больш складаных заданняў. Заданні часткі А, дзе прапануюцца варыянты адказаў, правяраюць або ўменне лагічна разважаць, або ўменне аналізаваць і хутка рабіць выснову, або выбіраць правільны адказ з падобных. Правільна сфармуляванае заданне патрабуе ўдумлівага аналізу і супастаўлення магчымых варыянтаў рашэння. Праўда, ёсць пытанне: а колькі ж павінна быць дыстрактараў у адным заданні (праўдападобных варыянтаў адказаў)? Закрытыя заданні вобласці А могуць мець 4-5 варыянтаў адказаў — прапаноўваць большую колькасць варыянтаў немэтазгодна, паколькі гэта вымагае больш часу і ўскладняе выкананне тэста.
А для таго, каб тэст мог больш дакладна пабудаваць рэйтынг удзельнікаў тэсціравання, існуе вобласць В, дзе няма адказаў на прапанаваныя пытанні і задачы. Заданні вобласці В у большай ступені дазваляюць дыферэнцыраваць абітурыентаў з больш глыбокай падрыхтоўкай. Хоць, як паказвае практыка, нярэдка менавіта моцныя абітурыенты спатыкаюцца на простых заданнях.
— У аснову методыкі разліку тэставага бала пакладзена стабальная шкала, якая дазваляе нам не толькі прыняць пад увагу колькасць правільна выкананых заданняў тэста, але і ўлічыць адносную складанасць кожнага выкананага ці нявыкананага задання, — тлумачыць Мікалай Фяськоў. — Пры гэтым складанасць кожнага задання вызначаецца статыстычна, у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў, якія правільна выканалі гэта заданне. Чым большая колькасць абітурыентаў справіліся з тэставым заданнем, тым меншы вагавы каэфіцыент яго складанасці. Методыка разліку тэставага бала дазваляе разлічваць як тэставы бал для заданняў з адзіным правільным адказам, так і тэставы бал для заданняў, якія дапускаюць некалькі правільных адказаў. Так, напрыклад, пры праверцы работ удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай і рускай мовах улічваюцца і часткова правільныя адказы на заданні, у якіх дапускаецца некалькі правільных адказаў з ліку прапанаваных дыстрактараў.
Улічваючы, што цэнтралізаванае тэсціраванне праводзіцца адзін раз на год і ўсе яго ўдзельнікі адначасова выконваюць адны і тыя ж варыянты тэста, шкала размеркавання балаў, якая існуе ў нас, здымае недахопы, уласцівыя іншым шкалам ацэньвання. Яна простая і зразумелая ўсім, і кожны абітурыент мае магчымасць сам пералічыць свой тэставы бал і пераканацца, што памылак у ацэнцы яго работы дапушчана не было.
Парады ад спецыялістаў па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання:
Увогуле ў немалой ступені няўдачы абітурыентаў на цэнтралізаваным тэсціраванні абумоўлены зусім не прабеламі ў ведах, а недастатковай псіхалагічнай і тэхнічнай падрыхтоўкай. Разгубіліся, не дачыталі заданне да канца, няправільна зразумелі, што ад іх чакаюць стваральнікі тэста... Улічваючы, што ў тэсце максімальна адлюстраваны змест прадмета, у яго ўключаны заданні пяці ўзроўняў складанасці, а таксама дзейнічаюць абмежаванні ў часе на яго выкананне, якія патрабуюць ад ўдзельніка тэсціравання не толькі хуткасці, але і ўмення лёгка пераключацца з аднаго задання на іншае, далёка не ўсе ўдзельнікі цэнтралізаванага тэсціравання з аднолькавым поспехам спраўляюцца з усімі заданнямі. Тут важна ўсё: і ўменне арганізаваць работу ў стрэсавай сітуацыі, і мабільнасць мыслення, і ўласцівасці памяці...

- Пры падрыхтоўцы да тэсціравання лепш не захапляцца зборнікамі тэстаў. Галоўнае — выконваць патрабаванні школьнай праграмы і бліжэй пазнаёміцца з зацверджанымі праграмамі ўступных іспытаў. Падрыхтоўку трэба весці па школьных падручніках, звяртаючы ўвагу на ўсялякія заўвагі, дадатковы матэрыял, даведнікі і практыкаванні. Тэставыя ж зборнікі — толькі дапаможны сродак для дыягностыкі ведаў. І тым больш не варта давяраць шматлікім інтэрнэт-сайтам, якія заклікаюць абітурыентаў пратэсціраваць свае веды.
- І алгебра, і геаметрыя — навукі, дзе навучанне пабудавана па дакладным алгарытме "ад простага да складанага", пры гэтым кожная наступная тэма з'яўляецца прамым ці ўскосным працягам папярэдняй. Абітурыент, які выбраў матэматыку ў якасці ўступнага экзамену, павінен валодаць рацыянальнымі вылічальнымі прыёмамі, ведаць шмат формул (ці пры неабходнасці ўмець вывесці патрэбную формулу) і ўмець прымяняць іх у ходзе рашэння ўраўненняў, прыкладаў, задач як часткі А, дзе трэба выбраць правільны адказ з прапанаваных варыянтаў, так і часткі В, дзе адказ трэба знайсці самастойна. Алгарытм рашэння задачы павінен узнікаць ужо ў працэсе чытання ўмовы. Першыя заданні ўвогуле можна рашаць вусна, але для гэтага трэба, як той казаў, набіць руку.
- Адна з самых распаўсюджаных памылак — гэта ўспрыманне памераў задачы. Абітурыентам здаецца, што чым большая па аб'ёме задача, тым больш складана яна рашаецца. На практыцы ў большасці выпадкаў гэта не так. Чым больш аб'ёмная ўмова задачы, тым больш яна змяшчае зыходных даных, падставіўшы якія ў патрэбныя формулы абітурыент атрымлівае адказ. Галоўнае — умець правільна запісаць кароткую ўмову задачы і выбраць неабходныя формулы, у той час як у задачах з невялікай колькасцю даных усю неабходную інфармацыю для пошуку правільнага варыянта вам давядзецца знаходзіць самім.
- На тэсціраванні па фізіцы абітурыенты нярэдка дэманструюць недастатковую матэматычную падрыхтоўку. Рашыўшы здачу "фізічна", яны дапускаюць памылкі ў рашэнні сістэмы ўраўненняў, у матэматычных пераўтварэннях формул, пры выкананні дзеянняў з вектарамі, трыганаметрычнымі функцыямі і гэтак далей. Некаторыя дапускаюць памылкі пры аналізе графікаў, не могуць прымяняць правілы прыблізных вылічэнняў.
- Спецыфіка тэстаў па геаграфіі заключаецца ў тым, што яны, як правіла, насычаны фактычнымі і колькаснымі данымі, на якія пры падрыхтоўцы да вуснага экзамену звычайна не звяртаецца належнай увагі. Абітурыентам зусім не пашкодзіць ведаць даты геаграфічных адкрыццяў, геаграфічныя рэкорды, азімуты асноўных напрамкаў, сярэднія тэмпературы паветра па сезонах года ў кліматычных паясах, фізіка- і эканоміка-геаграфічныя раёны, узроўні ўрбанізацыі, краіны свету і іх сталіцы і г.д. Абавязкова трэба скласці паняційна-тэрміналагічны слоўнік, што дапаможа справіцца з выкананнем заданняў з часткі В. Да таго ж пастаянным спадарожнікам пры падрыхтоўцы да экзамену павінна стаць геаграфічная карта: прачыталі чарговую тэму, узялі карту, падключылі зрокавую памяць, зафіксавалі карту або яе фрагмент у галаве. Скласці пералік асноўных тэрмінаў і паняццяў зусім не пашкодзіць і тым, хто збіраецца здаваць тэсціраванне па біялогіі. Для лепшага запамінання матэрыялу і яго разумення мэтазгодна на аснове прачытанага складаць і маляваць лагічныя схемы і малюнкі. Пры складанні схем і выкананні малюнкаў працуе не толькі зрокавая, але і механічная памяць, што спрыяе лепшаму запамінанню матэрыялу.
- Варта памятаць, што педагагічныя тэсты — гэта не школьная кантрольная работа, і дэфіцыт часу — адна з умоў выканання тэста, які дазваляе дыферэнцыраваць абітурыентаў па ўзроўні іх падрыхтоўкі. Таму трэба вучыцца пераразмяркоўваць час: выкананне заданняў 1-2 узроўняў складанасці трэба даводзіць да аўтаматызму, каб больш часу засталося для рашэння разліковых задач і ланцужкоў пераўтварэнняў. Правільная самаарганізацыя — залог поспеху на ЦТ.