Прыпынкі ў Мінску мяняюць да чэмпіянату свету па хакеі

Источник материала:  
21.03.2012 22:56 — Новости Общества

Прыпынкі ў Мінску мяняюць да чэмпіянату свету па хакеі


Кошт кожнага – 5 тысяч долараў! Старыя прастаялі ўсяго тры гады…

“Мы ж нядаўна мянялі прыпынкі”, - усё разумее намеснік дырэктара “Гаррэмаўтадор” Мінгарвыканкама Анатоль Жамоздзік.

Сапраўды, усяго тры гады таму ў Мінску памянялі прыпынкі грамадскага транспарту. Але наперадзе чэмпіянат свету па хакеі…

Анатоль Жамоздзік: “Увесь жа горад рыхтуецца да чэмпіянату свету… Таму да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе хутчэй за ўсё нейкая часта прыпынкаў памяняецца”.

Увогуле, прыпынкі ў Мінску мяняюць чацвёрты раз за апошнія 10 год! Новы прыпынак усталявалі на вуліцы Янкі Купалы, насупраць будынку былой 2-й клінічнай бальніцы. Другі – каля Дому ветэранаў.

Прыпынкі ў Мінску мяняюць да чэмпіянату свету па хакеі
Фота: Наша Ніва

Пакуль гэта эксперыментальныя узоры, тлумачаць улады. Калі яны пройдуць выпрабаванні і спадабаюцца людзям, то іх заменяць па ўсёй цэнтральнай частцы Мінска.

“Рэмаўтадор” Цэнтральнага раёна: “…як дадуць ацэнку людзі, якія карыстаюцца грамадскім транспартам, якія будуць ездзіць і будуць стаяць. Як пад дажджом стаяць – зручна-нязручна? А пад снегам?.. Яны павінны прайсці асенне-вясенне-зімне-летні перыяд… Пабачым, як сябе праявяць”.

Прыпынак каля дома Ветэранаў вырабіла прадпрыемства “Апекс”. Як даведалася Еўрарадыё, новы прыпынак каштуе… 5 тысяч долараў!

“Мы прапанавалі гораду замяніць свае старыя прыпынкі на новыя”, - кажа дырэктар фірмы “Апекс” Сяргей Марушчак. - Рабілі прыпынкі на ўласнай вытворчасці, - імпартная там толькі фарба… Ну, і метал у Беларусі не вырабляюць, прывезлі метал. Але шкло беларускае, падсветка – беларуская, усё куплялі тут…”

Нечакана ён параўноўвае новы прыпынак… з айфонам!

Еўрарадыё: Чаму ўвогуле вырашылі замяніць прыпынкі?

Сяргей Марушчак: А чаму людзі мяняюць тэлефоны на новыя? Вось цяпер пайшлі прыгожыя айфоны! Новы дызайн… Так і мы стараемся адпавядаць…

Прыпынкі ў Мінску мяняюць да чэмпіянату свету па хакеі
Фота: Наша Ніва

Падобна, што людзям больш даспадобы новы варыянт. Пра стары яны ўвогуле думаюць дрэнна.

“Гэта добрая… Паглядзіце, якая трывалая. А тую што – вецер сагнаў?”, - жанчына на прыпынку чакае 57 аўтобус. І скардзіцца, што раней прыпынкі былі зусім нязручныя.

“А я думала, што быў моцны вецер і яе знесла… Гэта больш зручная. Па-першае, ведаеце што, не шатаецца, як раней, цэлае шкло, а там паўсюль дзіркі былі. І калі вецер, то такое ўражанне, што зараз усё гэта паламаецца! Там не тое слова, вялікія дзіркі былі! Гэты прыпынак добры. Нейкі ён утульны. Тут усё закрытае, не дзьме. А гэтыя з дзіркамі – нікуды не гадзяцца!”.

Малады хлопец кажа, што прыпынак прыгожы, але дах – празрысты, таму летам будзе пячы сонца. А зімой – холадна сядзець на жалезнай лаўцы.

“Зімой, можа, і не пасядзіш, а цяпер – цярпіма, трэба цяплей апранацца!”, - парыруе жанчына.

Даведаўшыся, што прыпынкі мяняюць да чэмпіянату свету па хакеі, хлопец прапанаваў свой варыянт… Паставіць прыпынкі ў форме хакейных варотаў, побач заліць лёд, і выдаваць талончыкі ў выглядзе шайбы.
←Сям’я першай у Беларусі жанчыны з перасаджаным сэрцам жыве на 2 мільёны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика