Бярозавік на падыходзе!

Источник материала:  

Лясгасы краіны ў бліжэйшыя дні распачнуць нарыхтоўку бярозавіку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Гаспадаркі ўжо падрыхтавалі неабходныя інструменты, тару і транспарт.

У паўднёвых рэгіёнах краіны ўсе лясгасы ўжо зрабілі кантрольныя падсочкі. Прыкладна праз тыдзень-другі да падсочкі далучацца і астатнія лясгасы Беларусі.

Ад перапрацоўчых кансервавых камбінатаў ужо паступілі заяўкі на 24,4 тысячы тон бярозавага соку. Найбольш буйныя аб'ёмы заказалі прадпрыемствы "Савушкін прадукт" і "Барысаўскі кансервавы завод" — каля 3 тысяч тон кожнае. Увогуле лясгасы краіны плануюць рэалізаваць не менш за 26 тысяч тон бярозавіку. Набыць сок у лясніцтвах змогуць і грамадзяне: паводле інфармацыі міністэрства, цана на яго складзе ад 600 да 1 000 рублёў за літр.

Сяргей РАСОЛЬКА

←Лукашенко: Процесс по делу о взрыве в метро был абсолютно прозрачным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика