У нядзелю пахаладае, а красавік павінен быць цёплым

Источник материала:  

Наша выданне ўжо паведамляла, што ў пятніцу і суботу на тэрыторыі Беларусі будзе даволі цёпла, аднак у сакавіку надвор'е вельмі зменлівае. Як паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Святлана Рыбакова, ужо ў нядзелю чакаецца чарговае пагаршэнне надвор'я.

Даведка "Звязды"

Сярэдняя месячная тэмпература красавіка ў параўнанні з сакавіком павялічваецца на 7—8 градусаў і складае плюс 5,8 градуса. Разам з тым у 1955 годзе красавік быў самым халодным, калі сярэдняя тэмпература паветра склала ўсяго плюс 2,5 градуса, а ў красавіку 2000 года сярэдняя тэмпература дасягала ўжо 11 цяпла. Абсалютны максімум тэмпературы ў другім месяцы вясны складае плюс 30,7 градуса, які быў зафіксаваны ў Брэсце 22 красавіка 1950 года. У Мінску ў гэты дзень было ажно 26 цяпла, што з'яўляецца тэмпературным максімумам красавіка ў сталіцы за ўвесь час назіранняў. Вельмі холадна ў красавіку было 5.04.1956 года ў Езярышчах — мінус 20,8 градуса. Увогуле ў красавіку назіраецца даволі хуткае павелічэнне тэмпературы. Сярэдняя тэмпература першай дэкады звычайна складае +3,1, другой — +5,8, трэцяй — +8,5 градуса.

Сур'ёзны цыклон прынясе да нас ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература зноў панізіцца. Удзень у нядзелю чакаецца ўжо толькі 1—8 цяпла, месцамі на поўдні да плюс 9 градусаў. Холад прагназуецца і ў панядзелак, калі ўначы будзе нават невялікі мароз. Аднак хвалі холаду і цяпла вясной чаргуюцца даволі часта.

Ужо ў сярэдзіне наступнага тыдня ў Беларусь завітае наступная хваля цяпла. Тады антыцыклон з боку Заходняй Еўропы прынясе да нас сонечнае надвор'е. Ападкаў ужо не будзе, а сярэдняя дзённая тэмпература паветра павялічыцца да 8—15 градусаў, уначы таксама стане вышэй за нуль. Згодна з папярэднімі прагнозамі, напрыканцы сакавіка зноў чакаецца пахаладанне. Удзень тады будзе толькі плюс 2—10, па паўднёвым захадзе да 12—14 цяпла; уначы каля нуля, а месцамі, пры праясненнях, да мінус 3—6 градусаў. Праўда, сіноптыкі адзначаюць, што і такое паніжэнне тэмпературы ўпісваецца ў кліматычную норму.

Большасць нашых чытачоў цікавіць пытанне аб тым, якім будзе сёлета красавік. Святлана Рыбакова адзначае, што прагнозы надвор'я на месяц складаюцца на падставе разлікаў лічбавых мадэляў. Толькі 30 нацыянальных метэаслужбаў у свеце складаюць такія доўгатэрміновыя прагнозы. Аднак звычайна яны апраўдваюцца толькі прыкладна на 65—75 працэнтаў. На гэты раз прагноз надвор'я на красавік быў падрыхтаваны айчынным гідраметцэнтрам у эксперыментальным парадку на падставе лічбавых мадэляў гідраметцэнтра Расіі і інфармацыі Паўночна-еўразійскага кліматычнага цэнтра. Паводле гэтага папярэдняга прагнозу, сярэднямесячная тэмпература паветра ў красавіку чакаецца каля кліматычнай нормы, а колькасць ападкаў — у межах сярэдніх паказчыкаў (прыкладна 44 мм).

Святлана Рыбакова адзначае, што пакуль нейкіх анамальных сінаптычных з'яў на красавік не прагназуецца. Акрамя таго, існуе доўгатэрміновы прагноз, які складзены гідраметцэнтрам Расіі па Мінску. Згодна з гэтым прагнозам, пачатак красавіка будзе амаль без ападкаў, тэмпература паветра ўначы каля 0, удзень — 8—13 цяпла. Увогуле першая палова красавіка чакаецца даволі цёплай, толькі ў пачатку трэцяй дэкады магчымае паніжэнне тэмпературы і ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Прагназуецца, што такое пахаладанне будзе кароткачасовым і працягнецца не больш як двое сутак. 

Сяргей КУРКАЧ.

←Лукашенко: Процесс по делу о взрыве в метро был абсолютно прозрачным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика