Тры пытанні з нагоды

Источник материала:  

Эксперымент пачаўся ў Барысаве

Прыватная ініцыятыва і жыллёва-камунальная гаспадарка. Ці можа такое спалучэнне стаць жыццяздольным і больш за тое — паспяховым? Безумоўна, упэўнены ў Мінскай вобласці. Тут вырашылі больш актыўна далучаць прыватныя арганізацыі да сферы ЖКГ.

Конкурсы на тэхнічнае абслугоўванне жылля павінны прайсці ва ўсіх раёнах Міншчыны. Адной з першых пляцовак, выбранай для правядзення эксперымента па абслугоўванні жылых дамоў і добраўпарадкаванні тэрыторый, стаў 150-тысячны Барысаў. Тры пытанні з гэтай нагоды мы задалі намесніку старшыні Барысаўскага райвыканкама Івану Чайкуну.

— З якой мэтай распачаты эксперымент?

— У мэтах стварэння канкурэнцыі ў сферы аказання жыллёва-камунальных паслуг і павышэння іх якасці. Па выніках праведзенага конкурсу падраднай арганізацыяй па абслугоўванні жыллёвага фонду і добраўпарадкаванні стала замежнае прадпрыемства "Чистый свет плюс", з 1 сакавіка з ім заключаны адпаведны дагавор.

— Якое жыллё абслугоўвае новы, прыватны, падрадчык?

— 12 дамоў, якія былі на абслугоўванні ЖЭУ-7 у старой частцы горада. Жыллё сярэднестатыстычнае, не самае лепшае і не самае горшае ў Барысаве. Выбралі менавіта такое спецыяльна, каб прыватная арганізацыя адразу занялася рэальнай работай і не было ніякіх нюансаў.

— Часу прайшло няшмат, але што можна сказаць пра першыя крокі прыватнага падрадчыка?

— Я задаволены тым, як арганізацыя пачала работу: як яны падрыхтавалі свае памяшканні, падабралі персанал, які набылі інвентар. Падыход да справы ў прадпрыемства сур'ёзны, гэта відаць ужо зараз, першыя крокі зроблены ўпэўнена. У наступным годзе мы, магчыма, заключым з ім дагаворы на абслугоўванне іншых дамоў ЖЭУ-7, а гэта прыкладна адна сёмая частка горада.

Марына Хідджаз.

←Возле посольства КНР задержали лидера белорусских национал-большевиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика