Акцэнт тыдня

Источник материала:  

Погляд спецыяліста

Акцэнт тыдняРасія аддае Беларусі ролю ключавога партнёра

Усевалад Шымаў, кандыдат палітычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі БДУ:

— Калі першы візіт Уладзіміра Пуціна ў якасці кіраўніка дзяржавы адбудзецца ў Беларусь, то гэта само па сабе будзе сімвалічным жэстам. Таму што першыя візіты з'яўляюцца індыкатарамі асноўных знешнепалітычных прыярытэтаў. Для нашай краіны прыезд Пуціна можа разглядацца як пазітыўны знак. У цэлым мы бачым, што палітыка Расіі апошнім часам у дачыненні да постсавецкай прасторы і ў прыватнасці Беларусі прыкметна змяняецца. Уладзімір Пуцін яшчэ ў якасці прэм'ер-міністра стаў у многім ініцыятарам і лакаматывам інтэграцыйных працэсаў, таму што менавіта апошнім часам быў запушчаны Мытны саюз, ажыццёўлены пераход да Адзінай эканамічнай прасторы. Акрамя таго, Расія стала недвухсэнсоўна выказвацца ў падтрымку Беларусі і яе знешнепалітычнага курсу. У прыватнасці, у канфлікце Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Спачатку аб недапушчальнасці санкцый выказаліся разам Прэзідэнты Беларусі і Расіі, потым з'явілася заява ўсіх трох краін Мытнага саюза. Таму, калі першы візіт Пуціна адбудзецца ў Беларусь, гэта будзе індыкатарам таго, што Расія ў якасці прыярытэту свайго развіцця разглядае менавіта інтэграцыю на постсавецкай прасторы і аддае нашай краіне ролю ключавога партнёра і саюзніка.

У суб’ектыве

Акцэнт тыдняАдчуванне ўпэўненасці

Вядома, што сябры павінны паказваць сваю адданасць адзін аднаму менавіта ў цяжкія хвіліны. Аднаму на свеце цяжка жыць. Гэта разумее кожны, хто хоць раз застаўся сам-насам з нейкімі праблемамі ці цяжкасцямі. І ўсе, напэўна, памятаюць, як з палёгкай яны ўздыхалі, калі да іх прыходзіў блізкі чалавек і казаў: "Не хвалюйся. Я табе дапамагу".

Як быццам той дапамогі яшчэ і не было, але стала значна лягчэй і спакайней ад адчування, што пры неабходнасці гэтая дапамога прыйдзе. І гэта датычыць не толькі стасункаў паміж людзьмі, але і паміж краінамі. Упэўненасць у такім адчуванні ў справах дзяржаўных мае яшчэ большае значэнне. А чым яе можна сцвердзіць? Знакам павагі. Ці рэальнымі дзеяннямі. Апошняе мы дакладна адчулі нядаўна. Расія прыняла наш бок у вельмі непрыемным канфлікце. А яшчэ і першы візіт новага Прэзідэнта Расіі можа стаць проста тым дэсертам на інтэграцыйным застоллі, якога ўсе вельмі чакаюць. Галоўнае, каб усе госці любілі салодкае. Улічваючы ж тое, што Беларусь і Расія неаднаразова паказвалі добрыя прыклады ўзаемадапамогі і ўзаемапавагі, ёсць прычыны спадзявацца, што і зараз выключэння не будзе.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Возле посольства КНР задержали лидера белорусских национал-большевиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика