Затрыманы старшыня назіральнай рады "Тэхнабанка"

Источник материала:  

Пра гэта "Звяздзе" паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.

Старшыня назіральнай рады ААТ "Тэхнабанк" Уладзіслаў Кацарэнка абвінавачваецца ў садзейнічанні службовым асобам некалькіх суб'ектаў гаспадарання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Рабіў ён гэта праз падачу падложных дакументаў, рэквізітаў і рахункаў падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структур, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі і Расіі, якія маюць рахункі ў прыбалтыйскіх банках. За свае незаконныя дзеянні банкір можа атрымаць да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Надзея ДРЫЛА.

←Возле посольства КНР задержали лидера белорусских национал-большевиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика