Беларусаў заклікаюць "спажываць" граматна

Источник материала:  

Правядзенне Дня спажыўца, які адзначаецца 15 сакавіка, сёлета будзе скіравана на павышэнне ўзроўню фінансавай і прававой граматнасці спажыўцоў фінансавых паслуг.

Як адзначыла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас прэс-канференцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, мінулы крызісны год абвастрыў недапрацаваныя моманты ў сферы абароны правоў спажыўцоў на рынку фінансавых паслуг.

Ірына Наркевіч агучыла асноўныя праблемы ў гэтай галіне. У прыватнасці, інфармацыя пры заключэнні крэдытнай дамовы сёння недастаткова рэгламентавана. Павінен быць больш дакладна прапісаны той яе аб'ём, які абавязкова належыць атрымаць спажыўцу пры заключэнні дамовы.

Новаўвядзенні, якія распрацоўваюцца ў заканадаўстве па абароне правоў спажыўцоў, датычацца не толькі крэдытавання.

Ганна СЯРГЕЕВА.

←Лукашенко отказал в помиловании Коновалову и Ковалеву

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика