Класіка беларускай літаратуры знікла з брэсцкіх аўтобусаў

Источник материала:  
14.03.2012 09:43 — Новости Общества

Класіка беларускай літаратуры знікла з брэсцкіх аўтобусаў

Еўрарадыё
Аўтобусны парк не прадоўжыў дамову на размяшчэнне ўрыўкаў з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. 
 
Нагадаем, што вытрымкі з твораў Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага, Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава з'явіліся напрыканцы лютага на пяці аўтобусных маршрутах. Акцыя "Чытай беларускае!" праводзілася грамадскім аб'яднаннем "Дзедзіч" у межах кампаніі "Наша мова".

Каб высветліць, ці не забароненая класіка беларускай літаратуры, кіраўнік "Дзедзіча" Зміцер Шыманскі наведаў аддзел ідэалогіі Брэсцкага гарвыканкама.

Шыманскі: "Намеснік старшыні аддзела ідэалогіі Брэсцкага гарвыканкама адказаў, што трэба перарабіць дызайн улёткі, каб яна займала менш месца. Асноўная прычына — гэта тое, што быццам бы аўтобусы, тралейбусы і так перагружаны рэкламай. На наступным тыдні мы абавязкова унясем пажаданыя змены ва ўлёткі і зноў звернемся да ідэолагаў па новае ўзгадненне".

Паводле слоў Шыманскага, у аддзеле ідэалогіі нават паабяцалі дапамагчы ў перамовах з аўтобусным і тралейбусным паркамі, каб кошт рэкламы быў меншы, чым для камерцыйных арганізацыяў.

Класіка беларускай літаратуры знікла з брэсцкіх аўтобусаў
←Александр Лукашенко поздравил Наину Ельцину с юбилеем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика