РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Я — грамадзянін Беларусі

Першы ў жыцці пашпарт маладыя жыхары Віцебска змогуць атрымаць з рук губернатара вобласці.

Акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Мы — грамадзяне Беларусі!" прысвечана Дню Канстытуцыі. А таму з 14 па 16 сакавіка ў трох раёнах Віцебска пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. Плануецца, што 15 сакавіка ў абласной філармоніі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец на ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, уручыць першы ў жыцці пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 16-гадовым актывістам БРСМ Віцебшчыны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Занізілі цану

Супрацоўнікі КДБ выявілі факт злоўжывання паўнамоцтвамі з боку службовых асоб ААТ "Лідскія аўтобусы "Нёман", паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлена, што намеснік дырэктара і начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камплектацыі гэтага прадпрыемства па папярэдняй змове рэалізавалі сталічнаму індывідуальнаму прадпрымальніку 20 абагравальнікаў "Hуdrоnіс" да аўтобусаў па заніжанай цане. На рахунак ААТ пакупнік перавёў 52 мільёны рублёў, а для службовых асоб, якія садзейнічалі выгаднаму набыццю камплектуючых, перадаў канверт з загадзя абумоўленым узнагароджаннем. У выніку прадпрыемству прычынены страты ў буйным памеры.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Зноў мокры снег

Сёння і ў чацвер на тэрыторыю краіны завітае больш халоднае паветра з поўначы Еўропы, месцамі пройдзе мокры снег. 15 сакавіка ўдзень на захадзе магчымы дождж. На дарогах галалёдзіца. Захаваецца моцны парывісты вецер да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 1—8 градусаў, удзень — ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, на паўднёвым захадзе — да 7 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

←Пётр Рудник поставил задачу уже к маю сдавать объекты в Горках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика