Пацяплее, аднак чакаецца мокры снег з дажджом і ветрам

Источник материала:  

Сёння на тэрыторыі Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, удзень снег, мокры снег, па захадзе краіны мокры снег з дажджом, паведамілі рэдакцыі ў дзяжурнай службе Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды.

Раніцай і ўдзень туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, удзень парывісты. Тэмпература паветра ў суботу ад мінус 3 градусаў на паўднёвым усходзе да плюс 6 па паўднёвым захадзе. У Мінску сёння снег, у другой палове дня — мокры снег. Тэмпература ад мінус 1 да плюс 1 градуса. Часам будзе ісці мокры снег і дождж. На захадзе краіны вецер моцны парывісты да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 градусаў на ўсходзе да плюс 3 на захадзе, удзень — ад мінус 2 да плюс 4.

Сяргей КУРКАЧ

←Добрая сказка на все времена

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика