"Не разышліся" маршрутка і "БМВ"

Источник материала:  

У сталіцы на вуліцы Асаналіева маршрутнае таксі сутыкнулася з легкавым аўтамабілем "БМВ-525". У выніку ДТЗ пацярпелі шэсць чалавек, у тым ліку дзіця.

30-гадовая пасажырка маршруткі была шпіталізавана з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені, адкрытым пераломам касцей левай галёнкі і закрытым пераломам касцей правай галёнкі. У 5-гадовай дзяўчынкі закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені. Такая ж траўма, а таксама адкрыты пералом касцей абедзвюх галёнак — у пенсіянеркі. 40-гадовы кіроўца маршруткі шпіталізаваны з дыягназам "закрытая траўма органаў брушной поласці". У 29-гадовага вадзіцеля легкавіка зафіксавана алкагольнае ап'яненне. Гэтак жа як і ў 35-гадовага пасажыра "БМВ". Апошні таксама атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені, скальпіраваную траўму галавы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Телеканал "Беларусь 1" покажет 8 марта программу "Off stage life" с группой Litesound (ФОТО)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика