Пра галаву і шыю, альбо Свет трымаецца на ўзаемадзеянні

Источник материала:  

Ці магчыма пазнаць свет жанчын, ці жанчына кіруе светам і наогул, на чым трымаецца сусвет, разважалі ўдзельніцы "круглага стала", беларускія пісьменніцы і паэтэсы:

Раіса Баравікова: Напэўна, ёсць нешта таемнае, чалавецтву яшчэ невядомае. І магчыма, нават мы, жанчыны, таго не ўсведамляем, што на самой справе ўсім у гэтым жыцці кіруем мы. Не ведаем, што мы захавальніцы таго самага залатога ключыка, які вядзе да святла, да суладдзя, да дабрыні.

Наталля Батракова: Узаемаадносіны мужчыны і жанчыны развіваюць цывілізацыю.

Юлія Зарэцкая: Бяспрэчна, жанчына кіруе светам, але кіруе не ў сэнсе ўлады, а ў тым, што ўсё тое, што робіць мужчына, ён робіць дзеля жанчыны. Жанчына стаіць у цэнтры, дзеля яе мужчына нешта робіць, здзяйсняе подзвігі.

Таццяна Сівец: Найперш трэба, каб жанчына кіравала тым светам, што знаходзіцца ўнутры яе самой.Калі яна яго ўпарадкуе, тады будзе здольная кіраваць гэтым светам. Але калі жанчына ў сабе разбярэцца, то навошта ёй іншы свет? Навошта ёй кіраваць фабрыкай і заводам, калі яна і так самадастатковая, цудоўная і ёй захапляюцца?

Раіса Баравікова: Мая бабуля любіла павучаць сваю нявестку, маю маму: "Ты запомні, што мужчына ў доме галава, а жанчына — шыя, якая круціць гэтай галавой".

— Ці варта падзяляць пісьменства на жаночае і мужчынскае?

Яўгенія Пастарнак: Большасць маіх кніг напісана ў суаўтарстве з мужчынам. Калі мы пісалі першую кніжку "М+Ж" (ён ад асобы мужчыны, я — жанчыны), стараліся адзін на аднаго не ціснуць і не заходзіць на іншую палову. Працаваць было вельмі цікава. Я вельмі многаму навучылася. Мы пішам падлеткавую літаратуру, і тут няма дзялення — для хлопчыкаў яна ці для дзяўчынак, яна проста павінна быць цікавай, і не важна, кім яна напісана.

Баравікова: Справа у таленце. Ён аднолькавы для чалавека. Хаця ў літаратурным жыцці жанчыне значна цяжэй. Мужчыны іранічна ставяцца да жанчын-творцаў. Два стагоддзі назад жанчыны нават бралі сабе мужчынскія псеўданімы. Ёсць свет жанчыны, пачуцці, шмат адценняў пачуццяў, на якія мужчыны не здольны. У нас у беларускай літаратуры ёсць жаночыя вобразы, але практычна свет жанчыны не раскрыты.

Батракова: Раней я таксама жыла ў гэтым спаборніцтве мужчыны-жанчыны. І раптам адчула: а навошта спаборнічаць? Я ўзнялася на прыступку вышэй, і мяне ацанілі. Я спачатку перасмыкалася, калі чула "жаночы раман", а цяпер мне гэта падабаецца. Так, жаночы, так, я жанчына, і я гэтым ганаруся.

Запісала Алена Дзядзюля.

←Телеканал "Беларусь 1" покажет 8 марта программу "Off stage life" с группой Litesound (ФОТО)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика