Цэны на металы "пастаялі". І зноў падняліся
На гэты раз цэны на каштоўныя металы пратрымаліся трохі даўжэй звычайнага: калі ў папярэднія разы яны ўводзіліся з 1 снежня мінулага года, потым — з 1 студзеня бягучага, дык цяпер — пасля двухмесячнага "стаяння" — з 1 сакавіка.
Нагадаем, апошні раз, з пачатку года, цэны на каштоўныя металы, у адрозненне ад звычайнага, патаннелі недзе на 10 працэнтаў, што на той момант было звязана з двума фактарамі: цэнамі на каштоўныя металы на Лонданскай біржы і курсам долара. Абодва гэтыя фактары тады панізіліся прыкладна на 5 працэнтаў, што і дало ў суме патанненне на названыя 10 працэнтаў. Цяпер мы зноў назіраем павялічэнне цаны.
Згодна з пастановай Міністэрства фінансаў, з 1 сакавіка ўво- дзяцца новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупліваюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб). Скупачныя цэны ў рублях за грам металу выглядаюць наступным чынам. На золата ў вырабах і ломе: 375-й пробы — 143 770 рублёў (дагэтуль было 137 000 рублёў за той жа грам металу); 500-й пробы — 191 700 рублёў (з 1 студзеня было 182 670 рублёў); 583-й і 585-й пробы — 224 290 рублёў (213 720 рублёў); 750-й пробы — 287 550 рублёў (274 000 рублёў); 900-й пробы — 345 060 рублёў (328 800 рублёў); 916-й пробы — 351 190 рублёў (334 650 рублёў); 950-й пробы — 364 230 рублёў (347 070 рублёў); 958-й пробы — 367 290 рублёў за грам металу (дагэтуль дзейнічала цана 349 990 рублёў усё за той жа грам металу).
Скупачная цана на плаціну ў вырабах і ломе з 1 сакавіка такая: 950-й пробы — 345 770 рублёў за адзін грам металу (з 1 студзеня дзейнічала цана 310 050 рублёў).
Цэны на серабро ў вырабах і ломе, натуральна, таксама змяніліся. За адзін грам металу ў рублях па пробах: 750-й пробы — 5 600 рублёў (да нядаўняга часу была цана 5 080 рублёў); 800-й пробы — 5 970 рублёў (5 410 рублёў); 875-й пробы — 6 530 рублёў (5 920 рублёў); 916-й пробы — 6 830 рублёў (6 200 рублёў); 925-й пробы — 6 900 рублёў (6 260 рублёў); 960-й пробы — 7 160 рублёў за грам металу (дагэтуль было 6 500 рублёў).
Сяргей СТАРЫНАЎ.